Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПЯРОЙДЗЕ ГОМЕЛЬШЧЫНА НА РАДЫЕАКТЫЎНЫЯ ДРОВЫ?


Казімер Яноўскі, Гомель

Вялікі аб’ём спажываньня газу ў рэгіёне зьвязаны і з маштабнай газыфікацыяй чарнобыльскіх раёнаў. Вось што распавядае на гэты конт намесьнік генэральнага дырэктара абласнога прадпрыемства “Гомельаблгаз” Васіль Белагуб:

(Белагуб: ) “Мы стараліся як найбольш чарнобыльскіх раёнаў (Нараўлянскі, Ельскі, Веткаўскі, іншыя) перавесьці на прыродны газ, каб пазьбегнуць мясцовых відаў паліва і не апраменьваць дадаткова людзей. Таму ў нас спажываецца газу болей, чым у іншых абласьцях.

Цяпер мы будзем імкнуцца, каб абмежаваньне газу на людзях не адбілася. Людзей там і без таго лёс пакараў. Імкнемся трымаць сытуацыю пад кантролем. Мы болей працуем з прамысловымі прадпрыемствамі, ёсьць графікі абмежаваньня падачы газу. На людзях нічога не павінна адбіцца”.

Рэгіён вінен за прыродны газ 28 мільярдаў рублёў. Найбольшыя даўгі ў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Яны складаюць у пераводзе на цьвёрдую валюту звыш 5 мільёнаў даляраў.

Ва ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкаму сьцьвярджаюць, што падпарадкаваныя ім кацельні Акцябарскага, Лельчыцкага і некаторых іншых адносна чыстых раёнаў сапраўды пераходзяць на мясцовыя віды паліва. Вазіць жа дровы з чыстых у забруджаныя раёны стратна.

Ва ўпраўленьні мяркуюць, што справа наагул ня дойдзе да такой практыкі. І цэны на газ, прынамсі, да новага году будуць трымацца на ранейшым узроўні. Што будзе пасьля новага году, нават начальнік жыльлёва-камунальнага ўпраўленьня Ўладзімер Міхасёў не бярэцца загадваць.

(Міхасёў: ) “Для гэтага ёсьць усе: з самага “верху” да самага “нізу”. Будуць думаць. Нас жа паставілі для чаго? За што мы хлеб ямо? За тое, каб людзям не балела галава”.

Тым часам газыфікацыя ў рэгіёне працягваецца. Сёлета толькі на сродкі Камчарнобылю заплянавана газыфікаваць 611 дамоў. Адзінае, што можа перашкодзіць пляну — недахоп сродкаў, бо Камчарнобыль з прадугледжаных амаль 17 мільярдаў рублёў пералічыў рэгіёну толькі 8 мільярдаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG