Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНФІСКАВАЛІ АБСТАЛЯВАНЬНЕ З РЭДАКЦЫІ “НАШАЙ СВАБОДЫ”


Аляксей Знаткевіч, Менск

Суд Маскоўскага раёну Менску яшчэ 2 жніўня абавязаў газэту “Наша свабода” выплаціць 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі кіраўніку Камітэту дзяржкантролю Анатолю Тозіку. Тозік палічыў абразьлівай для ягонага гонару й годнасьці інфармацыю ў адным з артыкулаў газэты аб тым, што ён нібыта скардзіўся Аляксандру Лукашэнку на дзеяньні генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана. Пасьля прысуду газэта была вымушаная спыніць існаваньне. У верасьні калегія Менскага гарадзкога суду пакінула рашэньне ў справе “Нашай свабоды” бязь зьменаў.

Рэдактар і выдавец “Нашай свабоды” Павал Жук кажа, што спадзяваўся сваёй апэляцыяй хаця б пазьбегнуць канфіскацыі абсталяваньня, бо рэдакцыя брала яго ў арэнду. Аднак суд не палічыўся з гэтым фактарам.

(Жук: ) “Суд і судовыя выканаўцы проста не зьвяртаюць на гэта ўвагі, і атрымоўваецца наступнае — напрыклад, спадару Тозіку нехта вінаваты, а ён забірае гэтую пазыку ў суседа, які да гэтага ня мае ніякага дачыненьня”.

Самі судовыя выканаўцы адмовіліся пракамэнтаваць сытуацыю:

(Судовы выканаўца: ) “Прабачце, пакіньце памяшканьне, тут выконваецца рашэньне суду”.

Для Паўла Жука цяперашняя сытуацыя з “Нашай свабодай” ужо звычная, да прыкладу, ён выдаваў газэты “Свабода” і “Навіны”, якія былі вымушаныя закрыцца ў падобных абставінах.

(Жук: ) “Мы будзем спрабаваць выпускаць новую газэту, зараз мы да гэтага рыхтуемся. Нас такімі рэчамі як гэтае рабаўніцтва сярод белага дня проста запалохаць няможна. Бо з намі гэта робіцца ўжо ў пяты раз, мусіць”, — сказаў журналіст і выдавец Павал Жук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG