Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: “Я БАЮСЯ, ШТО ПАСЬЛЯ ЗАЯВЫ КГБ АДНОСНА ЛЯБЕДЗЬКІ МОЖА АДБЫЦЦА НАЙГОРШАЕ...”


Алена Панкратава, Менск

Паводле спадара Віка, справа ня столькі ў тым, што яго, дыплямата зь вялікім досьведам, прадстаўнікі беларускага рэжыму, ігнаруючы ўсе нормы дыпляматычнага этыкету, чарговы раз назвалі выведчыкам. Небясьпечна тое, што за падобнымі папярэджаньнямі на адрас беларускіх палітыкаў стаіць такая структура як КГБ. З былым кіраўніком місіі АБСЭ ў Менску гутарыла наша карэспандэнтка.

Паводле Ганса-Георга Віка, беларускае грамадзтва можа чакаць сумная пэрспэктыва.

(Вік: ) “Я ацэньваю гэтае папярэджаньне як праяву надзвычай небясьпечных працэсаў. Менавіта таму, што за падобным папярэджаньнем і абвінавачаньнямі стаіць такая структура як КГБ. Пэрспэктыву, якая можа чакаць беларускіх грамадзянаў, я назваў бы надзвычай жахлівай. Відавочна, што рэжым імкнецца ўсімі шляхамі падавіць тое дэмакратычнае разьвіцьцё, якое накіраванае на будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці. Я баюся, што пасьля заявы КГБ адносна Лябедзькі можа адбыцца самае горшае...”

(Карэспандэнтка: ) “Што вы называеце самым горшым?”

(Вік: ) “Я баюся, што будзе крок для ліквідацыі як Аб’яднанай грамадзянскай партыі, так і іншых арганізацыяў, якія выступаюць за рэфармаваньне Беларусі шляхам празрыстых і дэмакратычных выбараў. Гэтая заява — перасьцярога для ўсіх тых, хто супрацоўнічае з рознымі міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі дзеля ажыцьцяўленьня дэмакратызацыі Беларусі”.

Ганс-Георг Вік не выключае, што ў блізкай будучыні можна чакаць яшчэ большага пагаршэньня ў дачыненьнях Беларусі і Захаду. Паводле былога кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску, усё гэта створыць шматлікія праблемы для АБСЭ ў ейных намерах знайсьці новы пачатак у вырашэньні канфлікту зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG