Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ПЕРАМАГЛІ РЭСПУБЛІКАНЦЫ


Сяргей Навумчык, Прага

Мы патэлефанавалі ў Нью-Джэрсі і папрасілі пракамэнтаваць вынікі выбараў намесьніка Старшыні Рады БНР, дырэктара Беларускага інстытуту навукі і мастацтва Вітаўта Кіпеля, які ўжо шмат гадоў зьяўляецца актыўным прыхільнікам Рэспублікансакй партыі.

(Кіпель: ) “У ЗША выглядала, нібыта ёсьць такі разброд – ці падтрымліваць Буша? Вы самі добра ведаеце, як адбылося ў 2000 годзе, доўга падлічвалі галасы... Гэтыя выбары паказалі, што амэрыканскі народ дае мандат прэзыдэнту Бушу ў правядзеньні ягонай замежнай палітыкі, у першую чаргу палітыкі, накіраванай на стрыманьне Садама Хусэйна.

Беларускія выбаршчыкі падтрымлівалі прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі. У Нью-Джэрсі зноў рэспубліканцы вярнуліся да ўлады. Дэмакраты ўвесь час казалі, што эканоміка краіны крыху кульгае. Як паказалі гэтыя выбары, эканоміка краіны ня мела вырашальнага значэньня для выбараў у ЗША ў гэтым годзе, бо ўсё ж такі замежная палітыка атрымала гэтую падтрымку народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG