Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАЛІЧНЫЯ ДЭМАКРАТЫ ПАТРАБУЮЦЬ УКЛЮЧЫЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ АПАЗЫЦЫІ Ў ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ


Уладзімер Глод, Менск

Зьяўленьне ў Менску трох новых выбарчых акругаў стварыла для актывістаў палітычных партыяў дадатковыя складанасьці. Гаворыць прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер:

(Альфер: ) “Мы маглі б больш актыўна працаваць у гэтым кірунку, і, увогуле, я думаю, да канца гэтага месяца збольшага ўжо ведалі б расстаноўку апазыцыйных палітычных сілаў ва ўсіх 55 акругах, калі б мы ведалі гэтыя акругі. Афіцыйна зьмены будуць зробленыя толькі за 80 дзён да выбараў. Улады ўвогуле ня хочуць нічога гаварыць. Мне падаецца, гэта вельмі сьвядомая практыка, каб можна было зрабіць тэрыторыю выбарчых акругаў як мага менш вядомай патэнцыйным кандыдатам, каб яны не маглі актыўна працаваць там напярэдадні выбараў”.

І тым ня менш, пэўную колькасьць акругаў, пераважна ў тых раёнах, дзе тэрытарыяльных зьменаў ня будзе, удалося падзяліць так, каб у іх дэмакраты супрацьстаялі толькі кандыдатам ад улады, а не адзін аднаму. Хаця і не канчаткова. Ня вызначыліся да канца лібэральныя дэмакраты. Паводле намесьніка старшыні партыі Алега Маркевіча, яны пакуль гатовыя да супрацоўніцтва толькі зь сябрамі кааліцыі “За сацыяльныя перамены”, куды ўваходзяць партыі Бухвостава, Калякіна і Статкевіча. Што ж тычыцца правых партыяў, дык лібэралы Гайдукевіча чакаюць, пакуль тыя самі зьвернуцца да іх.

Сталічныя дэмакраты вырашылі зьвярнуцца з адкрытым лістом у гарвыканкам і гарсавет з заклікам ствараць выбарчыя камісіі адкрыта і абавязкова з удзелам прадстаўнікоў палітычных партыяў. Гаворыць Сяргей Альфер:

(Альфер: ) “Няўдзел прадстаўнікоў палітычных партыяў, асабліва апазыцыйных, у выбарчых камісіях мы будзем расцэньваць пры любых варыянтах як першы крок да фальсыфікацыі выбарчага працэсу з усімі наступствамі для тых асобаў, хто будзе фальсыфікаваць выбарчы працэс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG