Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ ВЫНЕС ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АНАТОЛЮ ЛЯБЕДЗЬКУ


Віталь Цыганкоў, Менск

У гэтым дакумэнце сьцьвярджаецца, што атрыманыя падчас апэратыўна-пошукавай дзейнасьці матэрыялы “сьведчаць аб магчымых спробах уцягненьня грамадзяніна Лябедзькі ў проціпраўную дзейнасьць, што надалей можа прывесьці да ўчыненьня ім злачынства, прадугледжанага артыкулам 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве)”.

На думку КГБ, пра гэта сьведчыць характар канфідэнцыйных кантактаў спадара Лябедзькі з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца разьведчыкамі, а таксама зьвесткі пра ягоную фінансавую залежнасьць ад заходніх спонсараў. КГБ паведамляе, што грамадзяніну Лябедзьку патлумачылі, што пратакол гэтага папярэджаньня будзе далучаны да крымінальнай справы.
XS
SM
MD
LG