Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЯРАШУК АДМОВІЎСЯ АД ІДЭІ ІНТЭГРАЦЫЙНАГА РЭФЭРЭНДУМУ


Уладзімер Глод, Менск

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў распаўсюджанай сёньня заяве паведамляе, што галоўнай прычынай перагляду пазыцыі ёсьць “зьмяненьне палітычнай сытуацыі ў краіне і страта актуальнасьці інтэграцыйнай тэмы”.

Паводле Аляксандра Ярашука, “пасьля сплянаванай правакацыі з дэпутатамі Дзярждумы Ірынай Хакамадай і Барысам Нямцовым, а таксама візыту Аляксандра Лукашэнкі на Блізкі Ўсход у дні ўтрыманьня ісьлямістамі больш як 800 закладнікаў у Маскве, стала зразумела, што працэс беларуска-расейскай інтэграцыі канчаткова разбураны”.

Яшчэ адна прычына — немагчымасьць выканаць умовы правядзеньня рэфэрэндуму. Згодна зь беларускім заканадаўствам, сябры ініцыятыўнай групы мусяць на працягу 60 дзён сабраць ня менш як 450 000 подпісаў. Для гэтага, згодна з разлікамі аргкамітэту, патрэбна сфармаваць ініцыятыўную групу на дзьве з паловай тысячы асобаў і правесьці яе сход з удзелам, як мінімум, паловы сяброў. А гэта, заяўляе Аляксандар Ярашук, практычна немагчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG