Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ЗАКЛІКАЕ ЛУКАШЭНКУ ЗАБЯСЬПЕЧЫЦЬ РОЎНЫЯ МАГЧЫМАСЬЦІ ВЕРНІКАМ РОЗНЫХ КАНФЭСІЯЎ


Ул. інф.

У заяве, зь якой выступіў 1-га лістапада намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту Філіп Рыкер, у прыватнасьці, гаворыцца, што гэты закон “супярэчыць міжнародным прынцыпам рэлігійнай свабоды і правоў чалавека. Мы далучаемся да Эўразьвязу і прадстаўнікоў розных канфэсіяў, якія нязгодныя з гэтым законам, бо ён мае галоўнай сваёй мэтай перашкодзіць дзейнасьці рэлігійных групаў, якія рэжым Лукашэнкі лічыць нетрадыцыйнымі”.

Урад ЗША заклікае рэжым Лукашэнкі “забясьпечыць беларускім грамадзянам, незалежна ад іх веравызнаньня, роўныя магчымасьці ў правядзеньні багаслужбаў без усялякіх перашкодаў і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі свабоды вераспавяданьня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG