Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ЗЬБІРАЕЦЦА НА САМІТ NATO


Віталь Тарас, Прага

Адпаведна чэскаму заканадаўству, Аляксандру Лукашэнку неабходная віза, нягледзячы на тое, што ён мае дыпляматычны пашпарт. Інфармацыйнае агенцтва ЧТК цытуе словы прэсавага сакратара МЗС Карэла Баруўкі, які лічыць, што “цяжка ўявіць, каб прэзыдэнт Беларусі не атрымаў уязную візу”. Ён параўнаў сытуацыю з прысутнасьцю Фідэля Кастра на Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Паводле ЧТК, на саміце NATO плянуе прысутнічаць прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, хоць ён яшчэ не зьвярнуўся па чэскую візу. Інфармацыйныя агенцтвы прыводзяць таксама словы прадстаўніка МЗС Чэхіі аб тым, што Лукашэнку можа тут чакаць халодны прыём. Напрыклад, палітыкі падчас выступу такога лідэра могуць дэманстратыўна пакінуць залю.
XS
SM
MD
LG