Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАСАВАЯ АКЦЫЯ “ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ” ПРОЙДЗЕ ПАД ПАЛІТЫЧНЫМІ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМІ ЛЁЗУНГАМІ


Уладзімер Глод, Менск

Пра затрыманьне распавёў сёньня старшыня незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі:

(Высоцкі: ) “30–31 кастрычніка мы распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы на моладзевым канцэрце і ў пераходах мэтро на плошчы Якуба Коласа. Узьнікалі размовы зь людзьмі, людзі вельмі ахвотна бралі ўлёткі. Але два чалавекі ў нас былі затрыманыя. Гэта Дзяніс Більдзюк і Алена Жук. Ім артыкул 143, антысанітарыя, прыпісаны за распаўсюд агітацыйнага матэрыялу”.

Галоўным лёзунгам акцыі зацьверджаны наступны: “За незалежнасьць! Беларускі народ — гаспадар сваёй краіны”. Шэраг іншых палітычных дэвізаў будзе дапаўняцца сацыяльна-эканамічнымі лёзунгамі. Вось як тлумачыць такое спалучэньне адказны сакратар управы БНФ Аляксей Кавалец:

(Кавалец: ) “Мы за тое, каб на гэтую акцыю ішлі з рознымі лёзунгамі. Тым больш, што зараз павялічваюцца цэны на камунальныя паслугі, не выплачваюцца заробкі, ідзе скарачэньне з прадпрыемстваў, звальненьне людзей, існуе вялікая сацыяльная напруга”.

Арганізатары шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Парыскай камуны сёньня абверглі паведамленьне газэты “Советская Белоруссия”, якая ў нумары за 1 лістапада інфармавала, што заяўка на правядзеньне акцыі нібыта яшчэ не пададзеная. Гаворыць Сяржук Высоцкі:

(Высоцкі: ) “Гэта чарговая хлусьня. Была пададзеная заўка на акцыю. Была пададзеная мною ўласнаручна, у прысутнасьці іншых людзей і зарэгістраваная пад нумарам 4705”.

Як сказаў затым спадар Высоцкі, ён перадаў заяўку ў гарвыканкам у сераду, 30 кастрычніка.

Арганізатары акцыі паведамілі таксама, што яна пройдзе ня толькі ў сталіцы. Падобныя мерапрыемствы заплянаваныя ў Горадні, Магілёве, Наваполацку ды іншых месцах.
XS
SM
MD
LG