Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНЭРАЛЬНЫ САКРАТАР АБСЭ ЯН КУБІШ МАЕ НАМЕР НАВЕДАЦЬ МЕНСК


Уладзімер Глод, Менск

Паводле прэсавага сакратара МЗС, Генэральны сакратар АБСЭ прыбудзе ў Менск увечары 3 лістапада. На наступны дзень ён сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым. Падчас сустрэчы яны абмяркуюць праблему супрацоўніцтва АБСЭ зь Беларусьсю.

Прэсавы сакратар МЗС падкрэсьліў, што дадзеная ініцыятыва зыходзіць ад Генэральнага сакратара АБСЭ. Павал Латушка таксама дадаў, што праграма знаходжаньня Яна Кубіша ў Беларусі і магчымыя ягоныя іншыя сустрэчы ў дадзены час удакладняюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG