Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Суботні дыялёг”. 2 лістапада

Дзяды. Амаль 15 гадоў таму ў Менску адбылася першая несанкцыяваная дэманстрацыя з нагоды Дзядоў, і ўпершыню ўдзельнікаў дэманстрацыі атруцілі газам. Слухайце заўтра “Суботні дыялёг” Ірыны Халіп з удзельнікам тых падзеяў Алесем Марачкіным.


“Сымбаль веры”. 2 лістапада

Напярэдадні Каляднага посту нашая міжканфэсійная перадача "Сымбаль веры" прысьвечаная пытаньню – што такое грэх і якія грахі бываюць. Вы даведаецеся, ці можна, напрыклад, грашыць у думках, і ці можна ў думцы зьдзейсьніць сьмяротны грэх. У перадачы бяруць удзел кандыдат багаслоўя, праваслаўны сьвятар зь Менску айцец Сяргей Гардун і пробашч каталіцкай парафіі ў Наваполацку, ксёндз Аляксандар Чайкоўскі. Падрыхтаваў і вядзе перадачу Сяргей Абламейка.


“Па-за тактам”: “Няпростая малітва”. 2 лістапада

Прэм’еры араторыі “Зорка палын” беларускага кампазытара Дзьмітрыя Даўгалёва на вершы Ўладзімера Пецюкевіча сёлета ў дзень гадавіны чарнобыльскай катастрофы “перашкодзіў” Джузэпе Вэрдзі. Па сутнасьці першы паказ твору адбудзецца днямі ў рамках фэстывалю “Беларуская музычная восень”. У гутарцы зь Дзьмітрыем Падбярэскім кампазытар расказвае пра тое, як пісалася араторыя, разважае на тэмы запатрабаванасьці нацыянальна арыентаванага мастацтва ў сёньняшнім грамадзтве.


“Вострая брама”: Антысавецкая літаратура. 3 лістапада

Перадача, прысьвечаная чарговым угодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ці магчымы ў гісторыі беларускага прыгожага пісьменства разьдзел пра антысавецкую літаратуру? Калі пісаліся многія тысячы одаў Леніну, партыі, камунізму, калі гэтыя паняцьці атаясамліваліся з абсалютным дабром, няўжо ніхто зь літаратараў не сказаў пра іх праўду, не засумняваўся, не раскрытыкаваў і ня высьмеяў? Пра гэта і пойдзе гаворка ў новай "Вострай Браме".


"Праскі акцэнт". 3 лістапада

Як адбіўся на Беларусі расейскі крызыс з закладнікамі? Як ён паўплываў на беларускую грамадзкую думку, наколькі адэкватнымі былі паводзіны беларускага кіраўніцтва падчас гэтага крызысу? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Беларускія навіны” Аляксандар Класкоўскі і дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў.

Перадачу, якая выйдзе ў эфір 3 лістапада, падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Вольная студыя”. 3 лістапада

Якуб Колас ня быў зручным пісьменьнікам для савецкай улады. Творы яго падпадалі пад жорсткі кантроль цэнзуры, з паэта спрабавалі зрабіць то ваяўнічага атэіста, то песьняра сацыялістычнага будаўніцтва. Але найбольш клопату зь Якубам Коласам мелі беларускія ўлады пасьля ягонай сьмерці, калі неабачліва было прынятае рашэньне прысвоіць імя народнага паэта Акадэмічнай бібліятэцы, якая ўжо насіла імя крытыка-дэмакрата Бялінскага. Тады напалоханы сакратар ЦК КПБ Кірыла Мазураў запатрабаваў строга пакараць вінаватых... “Вольную студыю” Міхася Скоблы, прысьвечаную 120-м угодкам Якуба Коласа, у якой бярэ ўдзел гісторык Віталь Скалабан, слухайце 3 лістапада, у нядзелю.
XS
SM
MD
LG