Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕВЯДОМЫЯ ПАПЛЕЧНІКІ БЫЛОГА “АЛМАЗАЎЦА” ІГНАТОВІЧА ПАТРАБУЮЦЬ ЯГОНАГА ТЭРМІНОВАГА ВЫЗВАЛЕНЬНЯ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Інакш, папярэджваюць аўтары адрасатаў, “уся адказнасьць будзе ўскладзеная на вас”. Што можа адбыцца праз 20 дзён, “баявыя сябры” не паведамляюць. Таксама яны патрабуюць новага расьсьледаваньня крымінальнай справы Ігантовіча.

Нагадаем, сёлета напачатку году Валер Ігнатовіч разам з трыма саўдзельнікамі быў прызнаны вінаватым у выкраданьні апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага і іншых злачынствах і быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Пры гэтым далейшы лёс самога Завадзкага суд гэтак і ня высьветліў. Паводле некаторых зьвестак, Ігнатовіч адбывае пакараньне ў Барысаўскай турме.

Да арышту былы баец спэцатраду “Алмаз” Валер Ігнатовіч уваходзіў у склад беларускай філіі расейскай прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ. Вядома таксама, што ён удзельнічаў у баявых апэрацыях у Чачэніі, за што мае ўзнагароду расейскага ўраду.
XS
SM
MD
LG