Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРЫСАВЕ ЎСТАЛЯВАЛІ КРЫЖ “ПАКУТНІКАМ БЕЛАРУСІ”


Севярын Квяткоўскі, Менск

На жалобную ўрачыстасьць у Барысаве сабралося паўсотні чалавек, пераважна сябры руху “Зубр”. Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі. Ля “Батарэяў” расстрэльвалі ад 1919 да пачатку 1930-х гадоў. Найперш удзельнікаў антысавецкіх бунтаў і партызанскага руху. Інфармацыя пра “Батарэі” сталася шырока вядомай дзякуючы ўспамінам Юркі Віцьбіча. Тлумачыць удзельнік акцыі Зьміцер Бародка:

(Бародка: ) “Там у яго ўспамінах менавіта ёсьць зьвесткі па Барысаве, што тут расстрэльвалі, па-першае, у 1919 годзе, па другоe ў 1923, і апошнія расстрэлы тут былі ў 1933 годзе”.

Упершыню барысаўскія актывісты ўсталявалі помны крыж летась. Працягвае Зьміцер Бародка:

(Бародка: ) “Ён прастаяў каля месяца, і потым яго зруйнавалі. Мы спрабавалі некалькі разоў адбудаваць, але ён увесь час зносіўся. І зараз вось, па новай усталявалі яго”.

Прысутныя зладзілі супольную “Малітву за Беларусь” і чыталі вершы. Акцыя завершылася мірна.
XS
SM
MD
LG