Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКIЯ ЎЛАДЫ ЗАБАРАНIЛI ПРАВЯДЗЕНЬНЕ ТРОХ ПIКЕТАЎ


Алег Супрунюк, Берасьце

Пiкеты меліся адбыцца на працягу 1 лiстапада ў розных месцах Берасьця. Заяўкi на iх правядзеньне падалi кiраўнiкi мясцовай арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi “Народная Грамада” — Анатоль Ляўковiч, Iгар Маслоўскi, Георгi Руцкi.

Падчас пiкетаў сацыял-дэмакраты зьбiралiся выказаць сваю нязгоду з намерам Мiнiстэрства абароны зачынiць вайсковы шпiталь. Паводле словаў старшынi абласной арганiзацыi БСДП Анатоля Ляўковiча, “забарона пiкетаў выклiкае зьдзiўленьне, бо такiм чынам мясцовыя ўлады дэманструюць сваё стаўленьне да iснаваньня мэдычнай установы, якая абслугоўвае тысячы берасьцейцаў”.

Гэта ўжо другая спроба сацыял-дэмакратаў правесьцi акцыю ў абарону шпiталя. Раней Берасьцейскi гарвыканкам таксама адмовiў iм у арганiзацыi пiкету.
XS
SM
MD
LG