Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРАЗАХАВАНЫЯ ПАРЭШТКІ ЛЮДЗЕЙ, ЗНОЙДЗЕНЫЯ ПАДЧАС РЭКАНСТРУКЦЫІ ПЛЯЦА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ


Севярын Квяткоўскі, Валожын

Пасьля абавязковай праверкі пракуратура перадала знаходку Юдэйскаму рэлігійнаму аб’яднаньню Беларусі. Цырымонію перазахаваньня ачоліў галоўны рабін Аб’яднаньня Сэндэр Урыцкі.

Па кароткім набажэнстве на месцы новае магілы на старых валожынскіх могілках засталося колькі камянёў. Ніхто цяпер ужо не адновіць імёны двух дзясяткаў мужчын і жанчын, пахаваных у Менску яшчэ ў XVIII ці на пачатку XIX-га стагодзьдзя.

На думку рабіна Сэндэра Ўрыцкага, цырымонія перазахаваньня ў Валожыне мае ня толькі маральнае значэньне для сябраў юдэйскай грамады, але й сымбалізуе новую сытуацыю, пры якой можа адрадзіцца Валожынская ешыва. Пра ролю валожынскіх габрэйскіх могілак кажа рабін Урыцкі:

(Урыцкі: ) “Я мяркую, што гэта адно з найвялікшых месцаў, якое ёсьць у Беларусі, як з гледзішча габрэйскага народу, так і з гледзішча беларускага народу. Сёньня ў сьвеце ўсё, што вядома з таго, што напісана ў Торы, што ёсьць мудрасьць Торы, то гэта пачынаецца ад гэтага месца. Ад Валожынскай ешывы, якая адсюль бачная. Гэта чалавек, які заснаваў яе – Рэбхаім Валожын”.

Помнік на магіле Рэбхаіма Валожына дамінуе над усімі могілкамі. Тут у брацкіх магілах пахаваныя ахвяры фашысцкага генацыду. Зрэшты, валожынскія габрэйскія могілкі выглядаюць занядбана. Некаторыя мясцовыя жыхары ператварылі адзін з куткоў могілак у сьметнік. Рабін Урыцкі спадзяеццца, што аднаўленьне ешывы паспрыяе дабраўпарадкаваньню могілак.

На цырымоніі перазахаваньня прысутнічалі некалькі валожынскіх габрэяў-пэнсіянэраў. Кажа спадар, які рэпрэзантаваўся як Сымон Ісакавіч:

(Пэнсіянэр: ) “Я б сказаў, што ажыўляюцца традыцыі, якія былі даўна забытыя”.
XS
SM
MD
LG