Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫ ЗАКОН АБ РЭЛІГІІ ЎСТУПІЎ У СІЛУ


Валер Каліноўскі, Менск

Гэты закон прадстаўнікі рэлігійных меншасьцяў, а таксама міжнароднай грамадзкасьці прызналі дыскрымінацыйным, бо ён аддае перавагу праваслаўю і стварае перашкоды для дзейнасьці пратэстантаў ды іншых новых рэлігійных канфесіяў. У прыватнасьці, ён уводзіць цэнзуру рэлігійнай літаратуры, 20–гадовы цэнз для рэгістрацыі рэлігійных аб’яднаньняў, забараняе багаслужбы ў прыватных памяшканьнях, павялічвае да 20 колькасьць неабходных для рэгістрацыі грамады вернікаў.

Паводле юрыста Саюзу хрысьціянаў Поўнага Эвангельля Дзіны Шаўцовай, гэты закон ужо выклікаў уціск вернікаў з боку мясцовых чыноўнікаў. Асабліва хвалюе пратэстантаў працэс перарэгістрацыі.

Дзіна Шаўцова рыхтуецца да звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ініцыяваць разгляд адпаведнасьці новага закону Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі.
XS
SM
MD
LG