Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“МЕНСК ІДЗЕ СВАІМ ШЛЯХАМ”


Ул. інф.

Нямецкая “Frankfurter Allgemeine” нагадвае, што ўжо ад пачатку гэтага году місія ў Менску ня мае кіраўніка, бо беларускі рэжым адмаўляе ва ўезьдзе наступніку папярэдняга кіраўніка місіі Ганса-Георга Віка - маецца на ўвазе Эбэргарт Гайкен.

Місія АБСЭ, якая распачала працу ў Беларусі ў 1998 годзе, спрыяла станаўленьню дэмакратычных інстытуцыяў і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, выступала ў абарону свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Нямецкая газэта адзначае, што АБСЭ пасьля выгнаньня апошняга дыплямата місіі зь Менску заявіла, што мандат місіі застаецца і яе праца будзе працягнутая зь Вены, дзе базуюцца офісы АБСЭ.

“Менск ідзе сваім шляхам”, – пад такой назвай газэта “Время новостей” друкуе сёньня нататку пра тое, што Беларусь пакінула апошняя прадстаўніца місіі АБСЭ. Газэта нагадвае, што раней Эўрапейскі Зьвяз прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў нязгоду з пазыцыяй Беларусі і запатрабаваў працягнуць акрэдытацыю супрацоўніцы гэтай місіі Аліне Жасан.

Аб тым, што Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ўлады вымусілі пакінуць Беларусь, паведамляе таксама маскоўская газэта “Коммерсантъ”, некаторыя іншыя расейскія выданьні.
XS
SM
MD
LG