Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕСЯЧНЫ АБ’ЁМ ПРАДУКЦЫІ ВІЦЕБСКІХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ЗАСТАЕЦЦА НЕЗАПАТРАБАВАНЫМ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

21 прадпрыемства са 125 наяўных стала затрымлівае заробкі. І сёлета не было яшчэ ніводнага месяцу, каб у гарадзкі бюджэт паступілі ўсе заплянаваныя грошы. У выніку, каб сплаціціь заробкі работнікам бюджэтнае сфэры, гарвыканкам вымушаны браць крэдыты больш як на 16 млрд рублёў.

Паколькі большасьць віцебскіх прадпремстваў у асноўным працуе “на склады” ды выпускае ўсё больш незапатрабаванай прадукцыі, грошы ў бюджэт гарадзкія ўлады вырашылі здабываць іншым шляхам. На мінулым пасяджэньні гарвыканкаму прынятае рашэньне падвысіць актыўнасьць падатковых ды камунальных службаў, каб больш эфэктыўна спаганяць грошы з прыватных прадпрымальнікаў ды простых грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG