Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СВАЯКІ АНАТОЛЯ КРАСОЎСКАГА СПРАБУЮЦЬ ПРАЗ СУД ПРЫЗНАЦЬ ЯГО “БЯЗЬ ВЕСТАК АДСУТНЫМ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Справу разглядае судзьдзя Тацяна Кулакова. У першы дзень працэсу яна адхіліла шэраг хадайніцтваў абароны што да допыту ў судзе кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якія, магчыма, датычныя да гэтай справы, але задаволіла хадайніцтва аб атрыманьні зьвестак пра некаторыя вынікі расьсьледаваньня. Судзьдзя плянуе атрымаць адказы на зварот у пракуратуру толькі ў наступным месяцы, таму слуханьні адкладзеныя да 20 лістапада.

Нагадаем, месяц таму сваякі Юрыя Захаранкі спрабавалі праз суд прызнаць яго памерлым, але слуханьні былі спыненыя да канца расьсьледаваньня справы былога міністра. Адвакат Гары Паганяйла кажа, што “ў выпадку з Анатолем Красоўскім ёсьць куды большы шанец на задавальненьне хадайніцтва”.

Прызнаць Красоўскага “асобай, якая бязь вестак зьнікла”, дамагаюцца ягоныя сваякі — яны лічаць, што гэтая працэдура ў тым ліку дапаможа высьветліць, як тры гады ішло сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG