Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“JANE’S FOREIGN REPORT” ПРА ЗАМЕЖНУЮ ПАЛІТЫКУ БЕЛАРУСІ


Віталь Тарас, Прага

Нядаўна ён адклікаў амбасадара Беларусі ў Лёндане Ўладзімера Садоху, хаця пры ім таваразварот зь Вялікай Брытаніяй павялічыўся ўдвая. Адстаўку Садохі тлумачаць занадта прыязнымі адносінамі дыплямата з прадстаўнікамі Захаду, улучна зь беларускімі эмігрантамі.

Пры гэтым, адзначае выданьне, хаця ў аснове замежнай палітыкі Лукашэнкі заўсёды была інтэграцыя Беларусі і Расеі, на мінулым тыдні адбылася дэпартацыя зь Менску лідэра правых у Думе Барыса Нямцова і віцэ-сьпікера Ірыны Хакамады, і толькі крызыс з закладнікамі ў Маскве адсунуў гэты палітычны скандал на другі плян.

Між тым, Аляксандар Лукашэнка знайшоў сабе новага стратэгічнага хаўрусьніка – Ірак, ад якога разьлічвае атрымаць больш эканамічнай дапамогі. Трэба разумець, на гэта разьлічвае Лукашэнка і ў дачыненьнях зь іншымі арабскімі краінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG