Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЧЭРВЕНІ ЁСЬЦЬ НЕВЯДОМЫЯ ГРАМАДЗКАСЬЦІ МЕСЦЫ ПАХАВАНЬНЯЎ АХВЯРАЎ ПАЛІТЫЧНЫХ РЭПРЭСІЯЎ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Старыя гарадзкія могілкі месьцяцца непадалёк ад будынку колішняй перасыльнай турмы — адзінага ў Чэрвені помніка архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Цягам трыццатых гадоў аж да прыходу фашыстаў за сьценамі турмы праводзілі расстрэлы людзей. Сьведчыць чэрвенец Альфрэд Шутаў, чый дом стаіць насупраць могілак:

(Шутаў: ) “Каго расстрэльвалі, выносілі на край могілак і там закопвалі. Вайсковая частка стаяла там. Дык мы хадзілі кулі капаць. І вось, калі я наткнуўся на жаночае цела, адключыўся поўнасьцю: ні есьці, ні спаць... Я сам сваімі вачыма бачыў, і сваімі рукамі адкапаў”.

Альфрэд Шутаў распавядае пра дзіцячы шок. У дзень, калі савецкія войскі пакінулі Чэрвень, а фашысцкія яшчэ не ўвайшлі ў горад, Альфрэд зь сябрамі забраліся ў будынак турмы й убачылі мноства забітых людзей. Чэрвень — колішні Ігумен — называюць другімі Курапатамі. У ваколіцах гораду ня менш за пяць месцаў масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

На іх усталяваныя помныя знакі. У той жа час, на месцы, указаным Альфрэдам Шутвым, сёньня хаваюць людзей, а таксама езьдзяць аўтамабілі, бо побач дарога.

Пра месца меркаваных расстрэлаў сьведчыць яшчэ адзін сталы жыхар Чэрвеня Ўладзімер Дарагуж:

(Дарагуж: ) “Пасьля вайны быў ларок другаснай сыравіны. Пацаны тут выкопвалі косткі і насілі здавалі ў гэты ларок. І там атрымлівалі грошы на марозіва й цукеркі”.
XS
SM
MD
LG