Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКА – БЫЛАЯ ЗАКЛАДНІЦА ВЯРТАЕЦЦА НА РАДЗІМУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Вольгу Протас выпісалі з маскоўскага шпіталю дзень таму. Зараз яна пачувае сябе лепей, але яшчэ і сёньня езьдзіла з бацькамі на мэдычную праверку. У яе дрэнныя аналізы пасля газавай атакі і ўсяго перажытага. Вось што распавяла Вольга:

(Вольга: ) “Спалохаліся вельмі, калі газ пусьцілі”.

(Карэспандэнт: ) “Вы неяк адчулі, што гэта адбылося?”

(Вольга: ) “Так, я прачнулася і адчула газ, а потым страціла прытомнасьць. Сурвэткай яшчэ прыкрывала нос, выцірала твар вадою. Потым лягла і страціла прытомнасць”.

З Гомеля ў Маскву Вольга паехала, каб павучыцца некалькі клясаў у тамтэйшай школе. У Расеі ў сфэры прадпрымальніцтва знайшоў працу ейны бацька, былы намесьнік дырэктара гомельскай фабрыкі шпалераў.

Знаёмыя параілі, што пасьля маскоўскай школы Вользе лягчэй будзе паступіць у якую-небудзь вышэйшую навучальную ўстанову. Аднак пасьля трагічных падзеяў у Протасаў зьнікла адчуваньне бясьпечнага жыцьця ў расейскай сталіцы. Гутару з бацькам Вольгі Сяргеем Протасам:

(Протас: ) “Канечне, я згодзен. Выснову зраблю. Што будзе далей, скажу па праўдзе, пакуль ня ведаю. Ніякіх рашэньняў яшчэ не прымалі. Найперш рашэньне прыме сама Вольга. Пасьля ўсіх гэтых падзеяў яна ўжо даволі дарослы чалавек”.

У Гомелі дзесяціклясьніца Вольга мяркуе хутчэй ачуняць ад стрэсу. Тут жывуць маці, бабулі. Тут Вольга дзевяць гадоў вучылася ў сярэдняй школе №4, і толькі зь верасня стала займацца ў маскоўскай прыватнай школе. Дзе будзе працягваць вучобу надалей, канчаткова ня вырашыла.

(Вольга: ) “Яшчэ ня ведаю. Паглядзім. З бацькамі трэба абмеркаваць, – паведаміла па тэлефоне нядаўняя закладніца Вольга Протас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG