Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ЗЬВЯРНУЎСЯ ДА БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ З ЗАКЛІКАМ РАСПАЧАЦЬ НЕАДКЛАДНЫЯ ПЕРАМОВЫ З АБСЭ


Юры Дракахруст, Прага

У заяве нагадваюцца ранейшыя падобныя ж меры у адносінах да яшчэ трох супрацоўнікаў Кансультацыйна-назіральнай групы. “Працяг выдаленьня супрацоўнікаў групы, які робіцца ў той час, калі кіраўніцтва АБСЭ спрабуе наладзіць кансультацыі і перамовы, не спрыяе нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і АБСЭ”, – адзначаецца ў заяве партугальскага старшынёўства АБСЭ.

У заяве падкрэсьліваецца, што нягледзячы на тое, што беларускія ўлады пазбавілі групу магчымасьцяў дзейнічаць у краіне, яе мандат застаецца ў сіле і яна будзе дзейнічаць зь Вены. Старшынёўства АБСЭ нагадвае, што мандат групы ў Беларусі быў зацьвержаны рашэньнем Сталай Рады АБСЭ у 1997 годзе і можа быць скасаваны толькі рашэньнем Рады.

Эўразьвяз зьвярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам распачаць неадкладныя перамовы з АБСЭ наконт дзейнасьці групы у Беларусі. Зьвяз просіць афіцыйны Менск працягнуць візу сп-ні Жасан хаця б да яе замены, каб не дапусьціць збояў у працы групы.

У заяве адзначаецца, што калі беларускі бок не пагодзіцца выканаць гэтую просьбу, то гэта істотна адаб’ецца на адносінах Беларусі ня толькі з АБСЭ, але і з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG