Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VOX POPULI: ШТО ДУМАЮЦЬ МЕНЧУКІ ПРА ТРАГІЧНЫЯ ПАДЗЕІ Ў МАСКВЕ


Галіна Абакунчык, Менск

Адказы на пытаньне “Ці можна было пазьбегнуць гібелі людзей падчас вызваленьня закладнікаў” збольшага былі станоўчыя:

(Спадар: ) “Так, можна было. Гэта было зроблена спэцыяльна для таго, каб паказаць другім нацыям, што калі вы будзеце хацець незалежнасьці, будзе з вамі тое, што і з чачэнцамі”.

(Спадар: ) “Трэба, пэўна, даць свабоду чачэнскаму народу. З гэтага будзе і разьвязка ўсіх астатніх пытаньняў”.

(Спадар: ) “Думаю, што такія абставіны склаліся, што пазьбегнуць гэтага было немагчыма”.

(Спадар: ) “Ніхто там не пачаў страляць першы, тым больш яны, тэрарысты, у мірных людзей. ФСБ спрацавала, зараз яны, натуральна, на вышыні, вырашылі амаль мірным шляхам. Ну што, ну мірны шлях – гэта які... Гэта як сусьветная супольнасьць будзе глядзець на гэта ўсё”.

(Спадар: ) “Так, як было зробленае вызваленьне – большасьць ахвяраў трэба называць пацярпелымі якраз ад дзеяньняў так званых сілавых органаў, таму што, як ужо зараз вядома, тэрарысты былі забітыя, калі яны спалі, пад дзеяньнем тых газаў”.

Людзі рознага веку і сацыяльнага статусу былі абсалютна адзінадушныя ў меркаваньні адносна пытаньня далейшай палітыкі Расеі ў Чачэніі. Менчукі перакананыя, што трагічныя падзеі ў Маскве зробяць вайну ў Чачэніі яшчэ больш жорсткаю:

(Спадар: ) “Сёньняшні рэжым у Расеі будзе імкнуцца да таго, каб на месцы Чачэніі пакінуць выпаленую прастору. Заўсёды патрэбны вораг, у тыя часы, калі краіна ў крызысе – вось ёсьць вораг на ўсе выпадкі жыцьця: чачэнскія тэрарысты”.

(Спадарыня: ) “Ваенныя дзеяньні, мабыць, больш жорсткія стануць. Гэта людзі, яны свабоды хочуць”.

(Спадарыня: ) “Палітыкам трэба больш грунтоўна думаць на гэты конт”.

(Спадар: ) “Палітыка Расеі заўсёды была агрэсіўная, у дачыненьні да ўсіх народаў, як зараз душаць Чачэнію, так могуць душыць і Беларусь. Наўрад ці можна напалохаць зьвера, які ўвесь гэты час вёў такую палітыку”.

(Спадар: ) “Расея Чачэнію не аддасьць. Самі разумееце, гэта вельмі вялікія грошы для Расеі”.

(Спадар: ) “Гэта імпэрыя, якая ня можа абысьціся безь зьнішчэньня, падаўленьня народаў, нацыяў, веры, мовы. Я лічу, што канец імпэрыі павінен калісьці быць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG