Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУС У МАСКВЕ: “РАСЕЙСКІЯ МЭДЫІ ДАВОДЗЯЦЬ ЛЮДЗЕЙ ДА ГІСТЭРЫІ”


Севярын Квяткоўскі, Менск

У сераду, калі адбыўся захоп закладнікаў, шлях Янука ад працы да дому пралягаў міма будынку Палаца культуры:

(Латушка: ) “Я проста йшоў дахаты, гуляў з працы сваёй, ішоў якраз міма гэтага Палаца культуры. І бачыў, як на плошчы перад ім стаяла дзесьці штук дванаццаць “Жыгулёў” старых марак. Гэта было вельмі дзіўна, бо звычайна, калі хтосьці зьяжджаецца на нейкую сходку, то не на такіх старых мадэлях. Таму я зьдзівіўся вельмі. Калі прыйшоў дадому, па тэлевізары даведаўся, што, мабыць, тэрарысты на іх і прыехалі, каб кінуць там іх...”

Як сьведчаць апытаньні, многія жыхары Беларусі засьцерагаюцца падобных тэрактаў, бо баяцца помсты экстрэмістаў за саюз з Расеяй.

(Латушка: ) “Яны ня будуць гэта рабіць. Іхны вораг — гэта Масква. Саюз Расеі й Беларусі, гэта абстрактная рэч, у якую ня вераць ні тут, ні ў Беларусі, мне падаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Масквічы не ўспрымаюць беларусаў як іншаземцаў?”

(Латушка: ) “Гэта залежыць ад таго, як ты сам сябе тут ставіш. Гэта яшчэ залежыць ад таго, у якім коле тут круцішся. Людзі, якія мяне акаляюць, гэта маладыя, нармалёвыя, разумныя людзі. Шавінізму ў маладога пакаленьня тут няма. Гэта нармалёвыя эўрапейскія людзі. Усе хочуць жыць нармальна ў Эўропе. І таму стаўленьне да беларусаў як да грамадзянаў суседняй эўрапейскай краіны”.

Тым ня менш, большасьць беларусаў жыве ў расейскім інфармацыйным полі. Адпаведна, пераймаюцца праблемамі суседзяў. Наколькі слушна выглядае падача трагедыі расейскімі мэдыямі, калі глядзець вачыма беларуса з цэнтру Масквы?

(Латушка: ) “Расейскія мэдыі не недагаворваюць, а перагаворваюць. Увесь час уводзіць насельніцтва ў стан гістэрыі, эмацыйнага ўздыму, на маю думку, ня варта”.
XS
SM
MD
LG