Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭС-САКРАТАР АБСЭ КАМЭНТУЕ ЗАЯВУ БЕЛАРУСКАГА МЗС


Ул. інф.

(Эўрэнсэль: ) “Мы тут у Вене не атрымалі афіцыйнай інфармацыі зь Менску на гэтую тэму, мы толькі чыталі паведамленьні пра заяву Паўла Латушкі. Але ў любым выпадку гэта не паўплывае на нашу Кансультацыйна-назіральную групу ў Менску, у тым сэнсе, што яна зьнікне ці нешта падобнае. Наадварот, мандат групы ўсё яшчэ дзейнічае і будзе дзейнічаць надалей. Там надалей працуе мясцовы пэрсанал. Вядома, гэтае рашэньне працягвае папярэднія рашэньні беларускіх уладаў, яно абмяжоўвае магчымасьці КНГ дзейнічаць у адпаведнасьці са сваім мандатам. Але ў любым выпадку наша місія ня спыніць дзеяньня з выездам нашай калегі Аліны Жасан. Мы выяўляем добрую волю і ня хочам пакідаць Беларусь. У прынцыпе ў нас няма ніякіх праблемаў. У Вене адбываюцца перамовы, і мы спадзяемся, што Беларусь таксама зноў дапусьціць у краіну наш міжнародны пэрсанал. Вельмі важна, што наш мандат складаўся, выпрацоўваўся і прымаўся з удзелам беларускіх уладаў, калі місія была ўпершыню пасланая ў Менск”.
XS
SM
MD
LG