Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КТО КРУЧЕ” – ЛУКАШЭНКА ЦІ ПУЦІН?


Ул. інф.

(Дракахруст: ) “Цяжка знайсьці нейкае іншае тлумачэньне апроч таго, што гэта была наўпроставая поўха Крамлю. Поўха асабіста Пуціну. Поўха, а дакладней – помста. Помста і за “мух і катлет”, і за “ідэалягічнае шалупіньне”, і за прыніжэньне 14 жніўня з прапановаю ўвайсьці ў склад Расеі, і шмат-шмат за што іншае.

Аргумэнтам на карысьць гэтай вэрсіі зьяўляецца тое, што апошнім часам назіралася якраз збліжэньне паміж прэзыдэнтам Расеі і партыяй СПС, якую ўзначальвае Нямцоў. У прыватнасьці, Пуцін ухваліў плян ваеннай рэформы, прапанаваны СПС. Што да спадара Маркава, то ён увогуле адзін з каля-крамлёўскіх аналітыкаў, якія ў прынцыпе распрацоўваюць палітыку Расеі. Тут варта зьвярнуць увагу на тое, што спадар Маркаў якраз ніякі не дэмакрат, ён хутчэй “дзяржаўнік”, з такім шавіністычным адценьньнем. Менавіта спадар Маркаў казаў пра неабходнасьць стварэньня ў Беларусі выразнай прарасейскай партыі. Магчыма, за тое і выслалі.

Ці быў Аляксандар Лукашэнка, калі рабіў такі загад, пад уражаньнем шэрагу расейскіх публікацыяў, публікацыяў расейскіх публіцыстаў, у прыватнасьці, палымянага інтэрвію Беразоўскага газэце “Заўтра” пра тое, што пазыцыя Пуціна аслабляецца, пра тое, што Пуцін губляе аўтарытэт – цяжка сказаць, ці гэтым кіраваўся кіраўнік Беларусі. У прынцыпе, падобныя правакацыйныя дзеяньні ён рабіў і раней, у тым ліку і супраць даволі моцных праціўнікаў. Чалавек – гэта стыль, а ў дадзеным выпадку стыль Аляксандра Лукашэнкі прымушаў яго даць нейкі адказ на кінутыя выклікі. І хай нават ён разумее, што рэакцыя на гэта можа быць надзвычайна моцнай і сур’ёзнай, але без адказу гэтыя выклікі ён пакінуць ня мог.

Гэтая сытуацыя чымсьці нагадвае сытуацыю са справай Шарамета. Падабенства тут палягае ў тым, што пераможца ў гэтай сытуацыі, псыхалягічны, палітычны пераможца тут можа быць толькі адзін. І вось дарэчы сёньняшняя анемічная заява прэсавага сакратара ўраду Расеі сьведчыць пра тое, што, як і тады, падчас справы Шарамета, Масква не адразу зразумела прыроду крызісу. Не ў Нямцове, не ў Хакамадзе справа, а, кажучы па-расейску, у тым, “кто круче” – Лукашэнка ці Пуцін. Адказ тут можа быць толькі адзін – ці той, ці той”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG