Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ ПАЧАЛІ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВЫБАРАЎ У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

На першым паседжаньні, якое адбылося ў аўторак увечары, камісія вывучала расстаноўку патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага гарадзкога савету. Высьветлілася, што з 40 выбарчых акругаў у 26 прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і арганізацыяў маюць намер выставіць свае кандыдатуры.

У некаторых акругах ёсьць адразу некалькі патэнцыйных кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў, якія будуць канкураваць паміж сабой. Кампраміснае рашэньне давядзецца шукаць з дапамогай пагадняльнай камісіі. Плянуецца, што яна будзе працаваць раз на тыдзень, і да 6 лістапада ўсе выбарчыя акругі павінныя быць падзеленыя канчаткова.

Прадстаўнік Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі і Свабоднага прафсаюзу Сяргей Фамін лічыць, што патэнцыйныя кандыдаты ад партыяў павінныя абавязкова дасягнуць згоды. “Практыка сьведчыць, што без каардынацыі дзеяньняў можна ўвогуле не правесьці ніводнага кандыдата ў мясцовыя саветы”, — зазначыў Сяргей Фамін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG