Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ: “БЕЛАРУСКУЮ ЎЛАДУ ТРЭБА ІГНАРАВАЦЬ, А НЕ НАВОДЗІЦЬ ЗЬ ЁЙ МАСТЫ”


Ул. інф.

(Кавалёў: ) “Канечне, цікавыя ўсе падрабязнасьці гэтай незвычайнай справы. Але ў пэўным сэнсе ніякія падрабязнасьці і не патрэбныя. Мне ўяўляецца малаверагодным, каб гэтыя рэспэктабэльныя палітыкі зрабілі б нейкае непатрэбства. З другога боку, я ўзрадаваны гэтым інцыдэнтам, маючы на ўвазе прэзыдэнта Беларусі. Гэты хлопец ня ўмее гуляць у крывадушныя гульні, прамаўляючы прыгожыя словы і прыкрываць свае брудныя дзеяньні рознымі прыгожымі меркаваньнямі. Ён дзейнічае напрасткі. Мяне моцна засмучае іншае – што ў сьвеце вакол гэтай мізэрнай асобы ўзьнята столькі шуму. А між тым, гэта ўлада, якую трэба ігнараваць, а не разважаць наконт таго, што трэба наводзіць масты, кантактаваць. Разумееце, Лукашэнка ня зьдзесьніў тых злачынстваў, якяі пасьпеў зьдзейсьніць Садам Хусэйн, і ў гэтым сэнсе гуманітарная інтэрвэнцыя зусім недарэчная. Але я ня думаю, што цяперашняя беларуская сыстэма выстаяла б супраць агульнага энэргічнага пратэсту. Яе трэба ігнараваць”.
XS
SM
MD
LG