Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦI АМАЛЬ НА 14 ГАДЗIНАЎ БЫЎ ЗАТРЫМАНЫ ЦЯГНIК “ВАРШАВА—МАСКВА”


Алег Супрунюк, Берасьце

Адмысловая апэрацыя на Берасьцейскiм чыгуначным вакзале адбылася пры канцы мiнулага тыдня. Акрамя дэпартамэнту фiнансавых расьсьледаваньняў у ёй бралi ўдзел супрацоўнiкi аддзелу ўласнай бясьпекi i памежнай групы. У вынiку хуткi цягнiк, якi накiроўваўся з Варшавы ў Маскву, быў затрыманы ў Берасьцi амаль на 14 гадзiнаў. Усiх пасажыраў цягнiка, а гэта пераважна грамадзяне Расеi, забавязалi яшчэ раз прайсьцi асабiсты кантроль. Вiдавочцы гэтай падзеi сьведчаць, што лiтаральна ўсе рэчы пасажыраў былi правераныя на вагу.

Пра вынiкi спэцапэрацыi гаворыць кiраўнiк аддзелу берасьцейскага ўпраўленьня дэпартамэнту фiнансавых расьсьледаваньняў Вiктар Нядзелька:

(Нядзелька: ) “Завялі шэра крымiнальных справаў у дачыненьнi да адказных асобаў мытнi. А менавiта — супраць кiраўнiкоў мытнi. Бо справа сур’ёзная: адразу пасьля нашай праверкi ў касу паступiла 144 тысячы 544 даляры”.

Вiктар Нядзелька цьвердзiць, што цягнiк “Варшава—Масква” быў абраны для праверкi выпадкова. Але ў дэпартамэнце фiнансавых расьсьледаваньняў дастаткова зьвестак пра тое, што берасьцейскiя мытнiкi займаюцца афармленьнем толькi часткi грузаў, якiя трапляюць на тэрыторыю Беларусi з-за мяжы. У прыватнасьцi, у затрыманым цягнiку падчас звычайнага мытнага кантролю агулам было аформлена пошлiнаў толькi на адну тысячу даляраў.

Тое, што мытнае афармленьне грузу адбывалася неахайна, пацьвярджае супрацоўнiк чыгункi, як працаваў у той час, калi адбывалася спэцапэрацыя: “Усё здарылася з-за растаможкi тавару. На самой справе супрацоўнiкi берасьцейскай мытнi аформiлi тавар па адным кошце, а там тавару было значна болей. Таму што загружаныя былi амаль усе вагоны”.

Гэтая гiсторыя ўспрынятая ў Берасьцi як сапраўдная сэнсацыя i можа мець сур’ёзныя наступствы для кiраўнiкоў мытнi. Паводле некаторых зьвестак, начальнiк мытнi, якая абслугоўвае чыгуначны вакзал, адразу пасьля здарэньня трапiў у шпiталь.

Гэтымi днямi Берасьцейскую вобласьць павiнен наведаць прэм’ер-мiнiстар Беларусi Генадзь Навiцкi. Крынiцы ў аблвыканкаме мяркуюць, што мэта ягонага вiзыту можа быць перагледжаная, i старшыня ўраду мусiць на месцы разабрацца ў гiсторыi з затрыманьнем цягнiка i дзеяньнямi мясцовых мытнiкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG