Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ ПАДАРАЖЭЛА МАЛАКО ДЫ ПАТАНЬНЕЛА МЯСА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

З аднаго боку, гэта зьвязана з павелічэньнем коштаў на сыравіну, бо жывёла ўжо пераведзеная на стойлавае ўтрыманьне. А з другога боку, падвышэньне коштаў на малочныя вырабы ня робіць іх менш папулярнымі ў віцяблянаў – на сёньняшні дзень гэта ці ня самая танная ежа.

Затое віцебскі мясакамбінат мусіў пайсьці зваротным шляхам ды зрабіць сваю прадукцыю адчувальна таньнейшай. Але нават істотнае зьніжэньне коштаў, асабліва на кілбасныя вырабы, не прывяло да чаканых вынікаў: прадукцыя мясакамбінату па-ранейшаму мала запатрабаваная. Дарэчы, гэтае прадпрыемства вядомае ў сваёй галіне тым, што тут найбольш шырока практыкуюць выкарыстаньне разнастайных харчовых дамешкаў – дадаюць у мясныя вырабы бульбу, сою ды разнастайныя крупы. Прадукцыя, такім чынам, робіцца менш смачнаю, хаця й таньнейшай, але ўсё адно не раскупляецца – нават на “несапраўднае мяса” у людзей няма грошай.
XS
SM
MD
LG