Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП БЕЛАРУСІ ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў ЭЎРАПЕЙСКІМ АБ’ЯДНАНЬНІ ПРАВЫХ ПАРТЫЯЎ


Уладзімер Глод, Менск

Правыя партыі апошнім часам пацясьнілі сацыял-дэмакратаў ва ўладных структурах шэрагу эўрапейскіх дзяржаваў. Цяпер яны кіруюць у Францыі, Партугаліі, Гішпаніі, Італіі ды іншых краінах. Такія зьмены далі правым больш магчымасьці для інтэграцыйных захадаў на прасторах кантынэнту. У поле іхнага зроку трапілі і краіны Ўсходняй Эўропы і СНД. Адмысловая размова вялася пра Беларусь. Гаворыць намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі, які ўдзельнічаў ва ўзгаданым форуме:

(Дабравольскі: ) “Была выказаная заклапочанасьць аб сытуацыі ў Беларусі. Быў выказаны намер спрыяць таму, каб сытуацыя паляпшалася. Гэта вельмі важна, паколькі такі крок пацягне за сабою далейшае супрацоўніцтва. Гэта могуць быць сумесныя ініцыятывы на эўрапейскім узроўні, наконт таго, як Эўропа магла б спрыяць паляпшэньню сытуацыі ў Беларусі — і з правамі чалавека, і з дэмакратыяй, і з магчымымі выбарамі. Было выказана ў абмеркаваньні, што Беларусь ёсьць апошняй краінай з такім недэмакратычным рэжымам”.

Першапачаткова плянвалася, што эўрапейскія правыя прымуць адмысловую рэзалюцыю наконт сытуацыі ў Беларусі. Але ўрэшце ацэнку беларускай сытуацыі ўключылі ў асноўную рэзалюцыю форуму. Гаворыць Аляксандар Дабравольскі:

(Дабравольскі: ) “У асноўнай рэзалюцыі сказана, што правацэнтрысцкія партыі будуць надаваць Беларусі больш увагі”.

Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала ў новым зьвязе статус “сталага назіральніка”. Сябрамі новай арганізацыі маюць права быць толькі партыі, што прадстаўляюць краіны, якія ўжо ёсьць сябрамі Эўразьвязу альбо афіцыйна прызнанымі кандыдатамі на сяброўства.

Аляксандар Дабравольскі выступіў на форуме і распавёў пра рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў супраць палітыкаў і журналістаў, пра палітыку самаізаляцыі рэжыму, які кіруе ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG