Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДВАКАТ ПАГАНЯЙЛА ХАДАЙНІЧАЕ ПРА СПЫНЕНЬНЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СПРАВЫ СЬЛЕДЧАГА ЦЕРАХОВІЧА СУПРАЦЬ “БЕЛОРУССКОЙ ДЕЛОВОЙ ГАЗЕТЫ”


Галіна Абакунчык, Менск

Сьледчы патрабуе прыцягнуць “БДГ” да адказнасьці за публікацыю журналісцкага расьсьледаваньня Ірыны Макавецкай паводле крымінальнай справы супраць прафэсара Гомельскага ўнівэрсытэту Юрыя Бандажэўскага. Вячаслаў Цераховіч, які ўзначальваў сьледчую групу, cьцьвярджае, што газэта нібыта распаўсюдзіла непраўдзівыя зьвесткі пра сьледзтва й гэтым абразіла ягоны гонар і дзелавую рэпутацыю.

На мінулым паседжаньні сьледчы хадайнічаў пра далучэньне да пазову дататковых прэтэнзіяў да адказчыкаў. Аднак сёньня судзьдзя Ірына Басько гэтыя патрабаваньні адхіліла.

Адвакат журналісткі Гары Паганяйла хадайнічаў пра магчымасьць прапанаваць суду шэраг матэрыялаў, якія дазволяць спыніць судовы разгляд справы з прычыны адсутнасьці прадмету абскарджаньня. Судзьдзя прыняла вуснае хадайніцтва адваката й адклала паседжаньне на больш позьні тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG