Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКІ БАПЦ ЗЬБІРАЮЦЬ ПОДПІСЫ СУПРАЦЬ ЗАКОНУ АБ СВАБОДЗЕ ВЕРАВЫЗНАНЬНЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Разваліны Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў пасёлку Пагранічны наведалі прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы. І гэта ня першы раз. Вернікам яшчэ раней гаварылі, што могуць выкарыстаць падмуркі для афіцыйнай царквы.

Недабудаваны храм у Пагранічным улады разбурылі 2,5 месяцы таму. Пакуль што Руская праваслаўная царква знаходзіцца ў пасёлку ў будынку былой сталоўкі. Гаворыць сьвятар Іван Спасюк:

(Спасюк: ) “У сталовую, якую перадалі Маскоўскай патрыярхіі, ня вельмі ахвотна хочуць хадзіць вернікі. Таму і такая зацікаўленасьць з боку ўлады, з боку прадстаўнікоў Маскоўскай патрыярхіі тымі развалінамі, якія засталіся пасьля разбурэньня”.

Дагэтуль улады адмаўляліся рэгістраваць прыход Беларускай аўтакефальнай царквы. Цяпер заканадаўства стала яшчэ больш жорсткім. Вернікі і прыхільнікі царквы пачалі зьбіраць подпісы за скасаваньне дыскрымінайцыйнага закону аб свабодзе веравызнаньня. Гаворыць Іван Спасюк:

(Спасюк: ) “Ужо другі тыдзень на тэрыторыі Беларусі адбываецца акцыя па збору подпісаў супраць прынятага Закону аб свабодзе веравызнаньня. Гэты закон парушае поўнасьцю Пакт аб грамадзкіх і палітычных арганізацыях, які быў падпісаны і ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь”.

Паводле словаў Івана Спасюка, на мінулым тыдні прадстаўнікі некалькіх канфэсіяў — праваслаўнай аўтакефальнай, грэка-каталіцкай, Саюзу баптыстаў – абмяркоўвалі праблемы свайго існаваньня. Сустрэча адбылася ў амэрыканскай амбасадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG