Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

”Праскі акцэнт”. 20 кастрычніка

Ці варта дэмакратычнай апазыцыі ўдзельнічаць у мясцовых выбарах і ці не прывядзе гэта да легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі? Які сэнс вылучацца ў дэпутаты, ведаючы, што ўлада не прапусьціць дэмакратычных кандыдатаў? Які шлях будзе абраны, калі гэтыя выбары супадуць з пытаньнем пра працяг прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў на 5 гадоў ці аб ліквідацыі нацыянальнай валюты?
Удзельнічаюць: намесьнік Старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Уладзімір Нісьцюк і намесьнік Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юры Беленькі. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Сяргей Навумчык.


“Суботні дыялёг”. 19 кастрычніка

На гэтым тыдні Менскім гарадзкім судом быў пацьверджаны прысуд галоўнаму рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу. Наперадзе яшчэ апошняя інстанцыя, але асуджаны ня верыць у апраўдальны прысуд. Слухайце заўтра “Суботні дыялёг” Ірыны Халіп зь Віктарам Івашкевічам.


“Сымбаль веры”. 19 кастрычніка

У чарговай перадачы - гутарка пра Беларускую Грэка-Каталіцкую царкву. Як вядома, падчас абмеркаваньня і прыняцьця новай рэдакцыі Закону “Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях” гэтая царква выступіла са стрыманай крытыкай новага закону. Гэтым яна прыцягнула да сябе ўвагу назіральнікаў, паколькі Каталіцкая царква лацінскага абраду ў Беларусі практычна падтрымала новы закон.
Аўтар перадачы Сяргей Абламейка запрасіў у менскую студыю Радыё Свабода Апостальскага візытатара для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, пробашча парафіі Сьвятога Язэпа ў Менску айца Андрэя Абламейкі і пробашча парафіі Хрыста Збаўцы ў Віцебску айца Зьмітра Грышана.


“Вольная студыя”. 20 кастрычніка

Максім Танк параўнаў русіфікацыю з ракавымі мэтастазамі, якія непапраўна пашкодзілі жывы арганізм беларускай мовы. Сапраўды, цягам дзесяцігодзьдзяў беларуская мова нівэлявалася й гвалтам набліжалася да мовы расейскай. За часы незалежнасьці нацыянальны друк здолеў часткова адрадзіць панішчаны лексычны пласт і паказаць, як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску. Гэты досьвед падсумаваны ў нядаўна выдадзенай кнізе “Культура мовы”, аўтар якое, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Павал Сьцяцко адкажа на пытаньні Міхася Скоблы ў нядзельнай “Вольнай студыі”.


“Па-за тактам”. 19 кастрычніка

Як і ва ўсім сьвеце, так і ў Беларусі ў апошнія гады назіраецца вялікая цікавасьць музыкантаў да народнае спадчыны. Аднак на агульным фоне музыка ансамбля “Рагнеда” выглядае нечаканасьцю, тым больш, што калектыў гэты, вобразна кажучы, прыйшоў да нас з Нямеччыны. Вядучы праграмы “Па-за тактам” Дзьмітрый Падбярэскі высьвятляе падрабязнасьці ў кіраўніка калектыву Уладзімера Гінько.


“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце. 20 кастрычніка

Дзяржаўнае аб’яднаньне Белтэлекам падпісала кантракт з амэрыканскай кампаніяй Спрынт, якая будзе забясьпечваць новы канал падключэньня Інтэрнэту ў Беларусі да ўсясьветнага сеціва.
Дагэтуль адзіны такі канал забясьпечвала расейская кампанія Мэтракам. Аднак Белтэлекам застаецца поўным манапалістам на ўнутраным рынку паслугаў сувязі. Аб гэтым -- у чарговым выпуску перадачы Беларускі дыялёг на Інтэрнэце. Яшчэ адна тэма – экспэрымэнт на мяжы літаратуры і Інтэрнэту. Публікацыя матэрыялаў дыскусіі на форуме “Litara.net” выклікала неадназначную рэакцыю яе ўдзельнікаў.

Перадачу падрыхтаваў Віталь Тарас


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG