Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Цяперашняя бібліятэка разьлічаная на захаваньне амаль васьмі мільёнаў кніжак, аднак пакуль што іх там толькі 240 тысячаў. На рэалізацыю праекту пайшло 20 гадоў і каштаваў ён 200 мільёнаў даляраў. На ўрачыстасьці адкрыцьця Александрыйскай бібліятэкі прысутнічалі прэзыдэнты Эгіпту, Францыі, Італіі, Грэцыі, каралі Гішпаніі і Ярданіі, а таксама некалькі Нобэлеўскіх ляўрэатаў.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Вялікі дэтэктыў Шэрлак Холмс будзе прыняты ў ганаровыя сябры Каралеўскага таварыства хіміі. Звычайна такі гонар маюць ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі, а таксама іншыя знакамітыя асобы навукі і бізнэсу. Вялікі дэтэктыў стане першым літаратурным героем, прыняты ў названае таварыства. Паводле кіраўніка таварыства, праз 100 гадоў пасьля таго, як каралева Вікторыя ўшанавала аўтара і стваральніка Шэрлока Холмса – пісьменьніка Артура Конан Дойля рыцарскім рангам, прыйшла чарга ўшанаваць чалавека, які яго ўславіў і які заўсёды ў змаганьні супраць зла ўжываў дасягненьні навукі.

РАСЕЯ. Збор сродкаў на пабудову помніка старэйшай жонцы Чынгісхана – Буртэ, які жыў напрыканцы ХІІ – пачатку ХІІІ стагодзьдзяў, пачаўся ў Рэспубліцы Бурація. Ініцыятыва ўвекавечаньня памяці Буртэ належыць удзельніцам жаночага руху ў Манголіі. Менавіта яны зьвярнуліся да ўсіх жанчынаў з просьбай здаць на будаўніцтва помніка па 100 тугрыкаў, што складае прыблізна 10 цэнтаў ЗША. Ініцыятыву манголак падтрымалі ўдзельніцы клюбу “Байкальскія амазонкі” са сталіцы Бураціі – Улан-Удэ. З просьбай пра грашовую дапамогу ў пабудове помніка жонцы Чынгізхана яны зьвярнуліся да наведнікаў дацан (так называецца манстыр у бурацкіх буддыстаў).

На экраны Эўропы выйшла адрэстаўраваная вэрсія фільму Чарлі Чапліна “Вялікі дыктатар”. Прэм’ера гэтага фільма адбылася 16 кастрычніка 1940 году ў Ню-Ёрку. Чаплін, які зьняў стужку на ўласныя грошы, зграў у ёй дзьве ролі – дыктатара і падобнага на яго як дзьве кроплі вады габрэя-цырульніка. На гэтым сюжэтным перакруце і пабудаваная жорсткая выкрывальніцкая сатыра “Вялікага дыктатара”. Адноўлены фільм Чарлі Чапліна ўбачаць у Францыі, Гішпаніі, Аўстрыі, а таксама Ізраілі і Бразіліі.

ЗША. У Ню-Ёрку абвешчаныя намінанты на атрыманьне адной з самых прыстыжных у краіне – Нацыянальнай кніжнай прэміі ЗША. Паводле значнасьці яе прыроўніваюць да Ганкураўскай прэміі Францыі ці Брытанскага Букера. У намінацыі “Мастацкая літаратура” ў сьпіс лідараў увайшлі зборнік апавяданьняў дэбютанта Адама Хэслета “Вы тут не чужыя”, раман Марка Кастэла “Вялікае калі” і іншыя. У катэгорыі “Мастацка-дакумэнтальная літаратура” асноўным прэтэндэнтам на перамогу лічыцца “Гаспадар сэнату” – трэйці том гістарычнага расповяду Робэрта Кэйра пра жыцьцё і эпоху прэзыдэнта Ліндана Джонсана. Пераможцы атрымаюць па 10 тысячаў даляраў, фіналісты – па тысячы.

СЭРБІЯ. Група сэрбскіх гісторыкаў і аматараў фальклёру вырашыла ў мэтах адраджэньня культурнай спадчыны правесьці старажытны абраз праверкі нявестаў на тое, ці яны вядзьмаркі. Нечакана для адраджэнцаў абрад стаў неверагодна папулярным сярод жаніхоў, што дазволіла паставіць яго на камэрцыйны падмурак. Цяпер навукоўцы з унівэрсытэту места Нові Сад арганізавалі ў старажытным замку (недалёка ад места Кульпін) музэй. Там і адбываецца спраўджэньне нявестаў. Жанчынаў узважваюць двойчы: спачатку без мяцёлкі, а потым на мяцёлцы. Калі другі раз яны важаць больш, то жаніхі могуць супакоіцца – іхныя нявесты ня ведзьмы. У пацьверджаньне жанчыны атрымліваюць сартыфікат, які, пры вашым жаданьні, можа быць запоўнены на вашай мове.

РУМЫНІЯ. Мэр румынскай вёскі Харэа Карнэліў Олар здолеў удвая павялічыць паказчык нараджальнасьці пасьля таго, як зь ягонай ініцыятывы там быў збудаваны парк адпачынку, прысьвечаны сэксу. У парку створаныя ўмовы для каханьня – адмысловыя хаткі і ўсё патрэбнае для прыгатаваньня рамантычнай вячэры. Паводле Олара, праект “сэксапарку”, які называецца “Алея шчасьця” быў рэалізаваны з мэтай павялічыць насельніцтва вёскі і ператварыць яе ў горад. У выніку, за апошнія шэсьць гадоў колькасьць народжаных падвоілася.

УКРАІНА. Ва ўкраінскім месьце Жытомір бацькі ўпарта спрабавалі назваць народжанага хлопчыка Іісусам Хрыстом. Паводле кіраўніцтва жытомірскага ЗАГСу, супрацоўнікам аддзелу рэгістрацыі давялося доўга адгаворваць бацькоў ад гэтай ідэі. Нарэшце, пытаньне пра тое, як будзе імя па-бацьку дзяцей гэтага хлопчыка, вырашыла праблему на карысьць звычайнага ймя. Паводле лёгікі, кажуць супрацоўнікі ЗАГСу імя па-бацьку мусіла б гучаць як Іісусхрыстосавіч.
XS
SM
MD
LG