Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПРАЙШЛА АКЦЫЯ СЯБРОЎ АГП У АБАРОНУ ПРАВОЎ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Плякат з гэтымі словамі ды партыйны сьцяг АГП здалёк прыцягвалі ўвагу віцебскіх мінакоў. Таксама пікетоўцы Тацяна ды Юры Зайковы, Эла Канавалава, Фёдар Бакунаў ды Уладзімер Семенчукоў раздавалі землякам улёткі ды паасобнікі недзяржаўных газэтаў, дзе апавядаецца пра цяперашнія праблемы беларускіх прадпрымальнікаў.

Зрэшты, зусім нядаўна віцябляне самі былі непасрэднымі сьведкамі таго, як за ўласныя правы змагаюцца тутэйшыя прадпрымальнікі, беручы ўдзел у бестэрміновым агульнабеларускім страйку. Амаль два тыдні страйкавалі ўсе 4 гарадзкія рынкі. І ўрэшце абласныя ўлады мусілі пайсьці на пэўныя саступкі: абмеркаваўшы на сэсіі патрабаваньні ўдзельнікаў страйку, абласное кіраўніцтва адмовілася ад ідэі ўсталяваньня на гандлёвых рынкавых месцах касавых апаратаў ды зьбіраецца перагледзець сыстэму мясцовых падаткаў. Цяпер касавыя апараты мусяць усталяваць толькі тыя прадпрымальнікі, што гандлююць дарагімі таварамі – бытавой тэхнікай, дыванамі, мэбляй ды г.д. І зрабіць гэта яны мусяць толькі да 1-га сьнежня, а не ў кастрычніку, як плянавалася раней. Гандляры харчовымі таварамі таксама дамагліся ад уладаў пэўных крокаў насустрач: за кошт гораду для іх мусяць быць адмыслова абсталяваныя працоўныя месцы – з абавязковым падвядзеньнем вадаправоду ды каналізацыйнае сеткі…

Здолеўшы зьвярнуць на сябе ўвагу ўладаў, сябры АГП, сярод якіх таксама нямала прадпрымальнікаў, вырашылі працягваць абараняць свае правы і па сканчэньні страйку. Панядзелкавая акцыя сталася першай у гэтым шэрагу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG