Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛАСЯ НЕСАНКЦЫЯНАВАНАЯ АКЦЫЯ АБ’ЯДНАНАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАРТЫІ Ў ПАДТЫМКУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Акцыю праводзяць пяцёра ўдзельнікаў і адбываецца яна каля бібліятэкі імя Леніна. Гэта цэнтральнае месца ў Віцебску, і таму наведнікаў на гэтай акцыі даволі шмат.

Прыцягваюць увагу плякаты пікетоўцаў. На адным зь іх напісана: “Што з намі будзе, калі мы будзем маўчаць?” Гэта сталася лёзунгам сёньняшняй акцыі. Яшчэ ёсьць плякаты “Так жыць нельга” ды іншыя.

Кожны мінак можа атрымаць газэты – гэта недзяржаўныя беларускія выданьні. Людзі падыходзяць да ўдзельнікаў акцыі і цікавяцца, чаму яна прысьвечаная, і таксама выказваюць сваю прыхільнасьць да таго, што прадпрымальнікі змагаюцца сёньня за свае правы.

Дарэчы, віцебскія ўлады мусілі саступіць патрабаваньням прадпрымальнікаў, якія бралі ўдзел у бестэрміновым страйку. Аблвыканкам мусіў пайсьці на саступкі і ў прыватнасьці для большасьці прадпрымальнікаў у Віцебску цяпер ня ёсьць неабходным усталёўваць касавыя апараты. Гэта мусяць зрабіць хіба толькі тыя, хто гандлюе ў адмысловых памяшканьнях дарагімі таварамі, гэткімі як бытавая тэхніка, мэбля або дываны.

Гандляры харчовымі таварамі ў Віцебску дамагліся таго, што за кошт гораду ў іх будуць абсталяваныя працоўныя месцы, да якіх будуць праведзеныя вадаправод і каналізацыя.

Усе прадпрымальнікі спадзяюцца, што неўзабаве будуць перагледжаныя памеры падаткаў, прынятыя віцебскім аблвыканкамам.

Дарэчы, сярод сяброў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі ў Віцебску таксама ёсьць прадпрымальнікі, якія абараняюць свае інтарэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG