Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САНКТ-ПЕЦЯРБУРСКАЯ ФІРМА ПАТРАБУЕ ПРЫЗНАЦЬ БАНКРУТАМ АБ’ЯДНАНЬНЕ “ГОМСЯЛЬМАШ”


Казімір Яноўскі, Гомель

Начальнік управы матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня аб’яднаньня Павел Судас адмовіўся даваць які-небудзь камэнтар адносна запазычанасьці “Петракамплекту”.

На “Гомсяльмашы” наогул са зьдзіўленьнем рэагуюць на зыск расейскай суполкі. Тут лічаць, што сума не такая вялікая, каб прызнаваць аб’яднаньне банкрутам. За энэрганосьбіты “Гомсяльмаш”, напрыклад, вінаваты яшчэ большую суму – каля 4 мільярдаў беларускіх рублёў. Зрэшты і самому аб’яднаньню недаплачваюць беларускія саўгасы і калгасы. Найпершыя спажыўцы сяльмашаўскай тэхнікі агулам завінаваціліся аб’яднаньню звыш 40 мільярдаў рублёў.

Падпісаны ва ўрадзе графік пагашэньня даўгоў не выконваецца. Гэта адбіваецца ня толькі на разьліках з пастаўнікамі матэрыялаў, але і з уласным калектывам. 18 тысячаў рабочых і спэцыялістаў “Гомсяльмашу” не атрымалі поўнасьцю заробак яшчэ за жнівень. За верасень наогул ня выплачана ні рубля.

Якія наступствы ў складаных фінансавым становішчы аб’яднаньня можа мець зварот санкт-пецярбурскай фірмы “Петракамплект” адносна прызнаньня “Гомсяльмашу” банкрутам – сказаць пакуль ніхто не бярэцца. Рэч у тым, што гэтую заяву гаспадарчы суд пастанавіў накіраваць назад у Санкт-Пецярбург.

Судзьдзя Сяргей Калодка так пракамэнтаваў сваё рашэньне: “Вернутае на дапрацоўку. Там не былі ўлічаныя ўмовы Закону аб банкруцтве ў нашай краіне”.
XS
SM
MD
LG