Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ ПРЭЗЫДЭНТ ЗША ДЖЫМI КАРТЭР СТАЎ ЛЯЎРЭАТАМ НОБЭЛЕЎСКАЙ ПРЭМII МIРУ 2002 ГОДУ


Аляксей Дзікавіцкі, Прага

Гэтым разам спэктар кандыдатаў быў вельмi шырокi – ад палiтыкаў, дысыдэнтаў i рок-зорак да такiх арганiзацыяў, як Эўрапейскi суд у правох чалавека i Гаагскi трыбунал у справах былой Югаславii.

Сярод iншых кандыдатамі на атрыманьне прэмii былi вылучаныя прэзыдэнт Афганiстану Хамiд Карзаi, Папа Рымскi Ян Павал ІІ, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, лiдэр рок-гурту “U2” Бона, былы мэр Нью-Ерку Джулiанi ды кубiнскi лiдэр Фiдэль Кастра.

У пастанове Нобэлеўскага камiтэту гаворыцца, што Джымi Картэр уганараваны за “шматгадовыя высiлкi ў справе мiрнага ўрэгуляваньня мiжнародных канфлiктаў, усталяваньня дэмакратыi, правоў чалавека, стабiльнага гаспадарчага i грамадзкага разьвiцьця”.

Картэр быў прэзыдэнтам Злучаных Штатаў у 1976-1980 гадох i ў часе свайго прэзыдэнцтва, сярод iншага, спрычынiўся да падпiсаньня мiрнага пагадненьня памiж Ізраiлем i Эгiптам у Кэмп-Дэвiдзе. Ён сфармуляваў таксама гэтак званую “дактрыну Картэра” паводле якой краiны, дзе парушаюцца правы чалавека, пазбаўлялiся ўсялякай падтрымкi Злучаных Штатаў.

У 1980 годзе Джымi Картэр прайграў у часе выбараў Джорджу Бушу – бацьку цяперашняга амэрыканскага прэзыдэнта.

Пасьля гэтага спадар Картэр заснаваў ў Атланце цэнтар свайго iмя, ды пачаў падтрымлiваць працэсы, скiраваныя на ўзмацненьне дэмакратыi, зьнiжэньне напружанасьцi ды лiквiдацыю лякальных канфлiктаў.

У якасьцi незалежнага пасярэднiка ў 1994 годзе Джымi Картэр спрычынiўся да мiрнага аднаўленьня дэмакратыi на Гаiты, а таксама дапамог зьняць напружанасьць у стасунках памiж ЗША i Паўночнай Карэяй.

На просьбу Радавана Караджыча – лiдэра басьнiйскiх сэрбаў, ён браў удел у вырашэньнi Югаслаўскага канфлiкту. Пазьней выконваў мiсыю ААН на Блiзкiм Усходзе, а таксама пасярэднiчаў у часе вайны у Пэрсыдзкай Затоцы.

Аўтарытэт Джымi Картэра ўвесь час падвышаецца. Цяпер ён больш папулярны, чымсьцi ў часы свайго прэзыдэнцтва. Сьведчаньнем ягонага высокага аўтарытэту можа быць тое, што сёлета кубiнскi лiдэр Фiдэль Кастра дазволiў былому амэрыканскаму прэзыдэнту зьвярнуцца да кубiнцаў у жывым эфiры па-гiшпанску, хаця ведаў, што ён будзе крытыкаваць кубiнскiя ўлады за парушэньнi правоў чалавека.

Даведаўшыся пра ўганараваньне Нобэлеўскай Прэмiяй міру,
78-мi гадовы палiтык сказаў, што, на ягоную думку, “Нобэлеўская прэмiя змушае людзей да роздуму над праблемамi мiру i правоў чалавека”.

(Картэр: ) “Я бачу цудоўны сьвет, сьвет, якi ўсё больш прагне асноўных правоў i свабодаў, вышэйшых стандартаў чалавечага iснаваньня. Мы зь нецярплiвасьцю хочам узяць удзел у стварэньнi такога сьвету. Але ў пошуках гэтага лепшага сьвету, мы павiнны не забывацца на рэчаiснасьць, нязгоды i небясьпеку, якiя нам супрацьстаяць”.

Некаторыя назiральнiкi, цытуючы словы рашэньня Нобэлеўскага камiтэту, дзе гаворыцца, што “ў цяперашнiх абставiнах, дзе iснуюць пагрозы ўжываньня сiлы, Картэр выступае за вырашэньне канфлiктаў, наколькi гэта магчыма, шляхам перамоваў”, адзначаюць што ўганараваньне былога прэзыдэнта ЗША ёсьць прыхаванай крытыкай палiтыкi цяперашняга кiраўнiка Белага дому.

Прэмiя будзе ўручаная 10 сьнежня ў сталiцы Нарвэгii – Осла. Менавiта ў гэты дзень памёр заснавальнiк Нобэлеўскай прэмii, швэдзкi фiлянтроп i вынаходнiк Альфрэд Нобэль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG