Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАКОНАПРАЕКТ АБ РЭЛІГІІ ПАКУЛЬ НЕ ПАДПІСАНЫ ЛУКАШЭНКАМ


Валер Каліноўскі, Менск

Да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнуліся кіраўнікі чатырох найбуйнейшых пратэстанцкіх канфэсіяў Беларусі з просьбай накласьці вэта на ўхвалены ў Нацыянальным сходзе законапраект “Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях”. З гэткай жа просьбай раней выступілі прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы “За свабоду веравызнаньня”. Аднак пакуль ніякай рэакцыі на свае звароты з адміністрацыі прэзыдэнта не дачакаліся ні адны, ні другія.

Тым ня менш, Аляксандар Лукашэнка не сьпяшаецца і з падпісаньнем гэтага спрэчнага законапраекту, ухваленага Саветам Рэспублікі яшчэ 2 кастрычніка. Гаворыць прэсавы сакратар А.Лукашэнкі Натальля Пяткевіч:

(Пяткевіч: ) “Закон не падпісаны, двухтыднёвы тэрмін яго разгляду скончыцца толькі да дваццатых чыслаў кастрычніка. Закон знаходзіцца яшчэ на экспэртызе ў дзяржаўных органах. Ён яшчэ не прайшоў тэхнічную працэдуру, якая папярэднічае ўнясеньню на подпіс прэзыдэнта. Прэзыдэнт ведае, што такі законапраект ёсьць, але яму яшчэ яго на подпіс не прадстаўлялі”.

Тым часам прадстаўнікі пратэстанцкіх канфэсіяў адзначаюць істотнае пагаршэньне ўмоваў сваёй дзейнасьці — яшчэ да фармальнага ўступленьня ў сілу гэтага закону. Гаворыць прадстаўнік Саюзу хрысьціянаў поўнага Эвангельля Дзіна Шаўцова:

(Шаўцова: ) “Браджэньне вакол гэтага закону і тых матываў, якія выклікалі ўнясеньне ў яго некаторых нормаў, — гэта адчуваецца цяпер, яны пачалі прымяняцца яшчэ да ўступленьня ў сілу гэтага закону”.

У якасьці прыкладу Дзіна Шаўцова прыводзіць распараджэньне з аддзелу па справах рэлігіяў Менскага гарвыканкаму, якое было накіраванае ва ўсе раённыя адмінітрацыі і аддзелы міліцыі, з патрабаваньнем забараніць правядзеньне рэлігійнай службы ў прыватных дамах і прыцягваць вінаватых да адказнасьці.

(Шаўцова: ) “Такім чынам, 25 артыкул законапраекту, самы праблемны, пра які шмат гаварылі, ужо прымяняецца на практыцы”, — зазначыла Дзіна Шаўцова.

Распараджэньне гэтае выконваецца. Дзіна Шаўцова працытавала ліст з адміністацыі Заводзкага раёну Менску ў мясцовую баптысцкую грамаду з забаронай рэлігійных сходаў у прыватным доме па вуліцы Цішкі Гартнага. Хаця артыкул 23 дзейнага закону дазваляе падобныя служэньні.

Паводле словаў Дзіны Шаўцовай, свавольства праяўляюць ня толькі менскія ўлады, але і вэртыкаль у іншых рэгіёнах краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG