Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ЧЫГУНАЧНАЙ СТАНЦЫІ СЬВІСЛАЧ У ГАРАДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ АДБЫЛАСЯ ЎЦЕЧКА АМІЯКУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ад аварыі на станцыі Сьвіслач пацярпеў толькі адзін чалавек. Ратавальнай службе паспрыяла прахалоднае надвор’е і слабы вецер — каб падобнае здарылася ў гарачае надвор’е, хмара выпарэньняў аміяку стварыла б небясьпеку ня толькі для навакольных жыхароў. Пра гэта мне паведамілі ў абласным упраўленьні па надзвычайных сытуацыях.

Учора ўвечары на станцыі Сьвіслач працавала рамонтная брыгада з акцыянэрнага таварыства “Горадня-Азот”. Яна рабіла прафіляктычны рамонт чыгуначнай цыстэрны, у якой знаходзілася 28 тонаў аміяку. У 18.14 раптам саскочыў засьцерагальны кляпан. Адзін рабочы быў паранены. Пачалася ўцечка аміяку.

На палову сёмай да месца здарэньня выехалі пажарныя машыны са Сьвіслачы і Ваўкавыску, а таксама газаратавальная служба з “Азоту”. Прыбыў пажарны цягнік. Міліцыя перакрыла ўсе аўтадарогі. Была падрыхтаваная эвакуацыя жыхароў вёскі Кабыльнікі. Аднак патрэба ў гэтым зьнікла.

Да самага ранку пажарныя займаліся асаджэньнем і разбаўленьнем аміяку да бясьпечнай канцэнтрацыі. Ліквідацыю аварыі яны закончылі сёньня ў 8.30 раніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG