Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВА ЎКРАІНЕ АНАЛЯГІЧНЫ БЕЛАРУСКАМУ ЗАКОН АБ РЭЛІГІІ НЕМАГЧЫМЫ


Валер Каліноўскі, Менск

Тое, што кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Уладзімер Сабадан падтрымаў новы рэспрэсіўны закон пра свабоду веравызнаньня ў Беларусі, сьведчыць, што ён выконвае волю Маскоўскай патрыярхіі, — зазначыў кіраўнік справамі Кіеўскай патрыярхіі пратаярэй Барыс Табачэк. Мітрапаліт Уладзімер як сябра Сыноду Расейскай праваслаўнай царквы дзейнічае ў яе агульным ідэалягічным рэчышчы, таксама, як і кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы і Аляксандар Лукашэнка, — кажа айцец Барыс.

(Табчэк: ) “Інтарэсы сьвятога праваслаўя, думаю, што ў Беларусі не вырашаюцца і не адстойваюцца, а інтарэсы Маскоўскай патрыярхіі, то ён іх верна адстойвае на тэрыторыі Беларусі, гэта так”.

Кіраўнік справамі Кіеўскага патрыярхату Барыс Табачэк упэўнены, што прадстаўнік ягонай царквы, незалежнай ад Масквы, ня мае патрэбы сустракацца з А.Лукашэнкам.

(Табачэк: ) “У нас няма супольных інтарэсаў з прэзыдэнтам Лукашэнкам”.

На думку айца Барыса, ва Ўкраіне закон аб рэлігіі, падобны да таго, які паабяцаў падпісаць А.Лукашэнка, нерэальны.

(Табачэк: ) “У сапраўднасьці такі закон ва Ўкраіне немагчымы, таму што тут больш шырокая дэмакратыя, чым у Расеі й Беларусі, асабліва ў рэлігійных пытаньнях. Духавенства і вернікі маюць зусім іншы мэнталітэт, больш верацярпімы. Паколькі на тэрыторыі дзяржавы ёсьць людзі розных нацыянальнасьцяў, то сілаю заганяць іх ці то ў прасваслаўныя храмы, ці ў сынагогі і кірхі — гэта абсурд, ніхто на гэта ня пойдзе”.

Такой жа думкі і незалежны экспэрт у галіне рэлігіі зь Львова Зарана Курдына.

(Курдына: ) “Гэты закон сьіраваны на манапалізацыю рэлігійнай сфэры ў Беларусі з боку БПЦ Маскоўскага патрыярхату. Ва Ўкраіне прыняцьце такога закону немагчымае, бо вельмі моцныя апазыцыйныя настроі”.

Паводле словаў Зараны Курдынай, УПЦ Маскоўскага патрыярхату зьяўляецца значна больш нацыянальнай царквой, чым БПЦ.
XS
SM
MD
LG