Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УКРАІНА НАСТОЙВАЕ НА АТРЫМАНЬНІ КАНТРОЛЬНАГА ПАКЕТУ ЎВА ЎКРАІНА-РАСЕЙСКІМ ГАЗАВЫМ КАНСОРЦЫЮМЕ


Аляксей Дзікавіцкі, Прага

Пагадненьне, падпiсанае Леанiдам Кучмам i Ўладзiмерам Пуцiным, прадугледжвае, што мiжнародны кансорцыюм будзе кантраляваць 35 тысячаў кiламэтраў газаправодных трубаў, што месьцяцца на тэрыторыi Украiны. Сярод гэтых трубаў i тыя, па якiх каля 90% расейскага газу транзытам iдзе ў Эўропу. Пасьля нафты, газ зьяўляецца для Расеi другой паводле велiчынi крынiцай прыбыткаў у цьвёрдай валюце.

Расейскi прэзыдэнт назваў гэтае пагадненьне “вельмi важным крокам, але яшчэ далёкiм ад канчатковага вырашэньня праблемы”. У сваю чаргу, Леанiд Кучма заявiў учора ў Кiеве, што такое пагадненьне трэба было падпiсаць даўно, бо ўкраiнская сыстэма транспартаваньня газу старая i цяпер патрабуе iнвэстыцыяў.

Затрымкi з падпiсаньнем дамовы былi выклiканыя даўняй спрэчкай у справе кантролю над гэтым стратэгiчным маршрутам дастаўкi палiва, празь якi праходзiць чвэрць газу, якi спажывае Эўропа. Ад часоў распаду Савецкага Саюзу, Масква наракала, што Ўкраiна крадзе расейскi газ з трубаў, якiя праходзяць праз яе тэрыторыю. Аднак, нягледзячы на вялiзныя даўгi за газ, Кiеў зацята супрацьстаяў перадачы кантролю над газаправодам Расеi. Штогод Расея аддае Ўкраiне 30 мiльярдаў кубiчных мэтраў газу у якасьцi аплаты за транзыт.

У часе чэрвеньскай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу прэзыдэнты Расеi i Ўкраiны ўрэшце прыйшлi да кампрамiсу пры дапамозе канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра. Варта адзначыць, што нямецкi канцэрн “Рургаз” зьяўляецца найвялiкшым у Эўропе клiентам расейскага “Газпраму”.

Ідзецца пра тое, каб на падставе трубаправодаў стварыць кансорцыюм, улучна з эўрапейскiмi газавымi кампанiямi, якi ў найблiжэйшыя гады змог бы прыцягнуць 2,5 мiльярды даляраў дзеля падтрымкi састарэлых лiнiяў. У панядзелак прэм’ер-мiнiстар Украiны Анатоль Кiнах сказаў, што дамова дае магчымасьць вядучым эўрапейскiм газавым канцэрнам узяць удзел у стварэньнi i працы кансорцыюму.

Аднак сiла пагадненья адначасова можа быць i ягонай слабасьцю, таму што не было прынятае канчатковае рашэньне ў справе разьмеркаваньня вялiчынi ўдзелу бакоў у кансорцыюме. Расея настойвае, каб акцыi кансорцыюму былi падзеленыя пароўну памiж “Газпрамам” i ўкраiнскай кампанiяй “Нафтагаз”, аднак Кiеў настойвае на атрыманьні 50% + 1 акцыі. На фоне гэтай барацьбы першапачатковая задумка аб прыцягненьнi эўрапэйскiх партнэраў падаецца нерэальнай. Дагэтуль няма рашэньня пра далучэньне да кансорцыюму Нямеччыны.

Украiна асьцерагаецца, што нямецкiя, францускiя ды iтальянскiя клiенты “Газпраму” ў выпадку спрэчкi ў справе падзелу акцыяў падтрымаюць расейскi гiгант.

Уладзiмер Пуцiн сказаў, што калi Расея застанецца па-за гэтым праектам, то Масква будзе шукаць iншыя шляхi, будуючы новыя трубаправоды.

Кiраўнiцтва Ўкраiны сутыкнулася з крытыкай апазыцыi, якая кажа, што ў вынiку гэткай палiтыкi ўраду у справе газаправоду Кiеў можа згубiць значную колькасьць сродкаў ад транзыту. Але так цi iнакш, паводле словаў прэм’ер-мiнiстра Ўкраiны Анатоля Кiнаха, пазыцыя Ўкраiны пакуль цьвёрдая – Кiеў мусiць мець кантрольны пакет акцыяў.

Такiм чынам, 10- гадовая расейска-ўкраiнская спрэчка ў гэтай справе дагэтуль застаецца нявырашанай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG