Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПРА ПРЫНЯЦЬЦІ ЗАКОНУ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ СХОДЗЕ НЕЛЬГА НІ НА КРОК АДСТУПАЦЬ АД КАНСТЫТУЦЫІ”


Юры Дракахруст, Прага

Лукашэнка паведаміў, што члены ўраду часта скардзяцца на дэпутатаў, і абвінаваціў членаў нацыянальнага сходу ў непавазе да ўраду.

Нацыянальны сход паводле лукашэнкаўскай канстытуцыі валодае надзвычай малымі паўнамоцтвамі, і нават тымі, якія мае, карыстаецца вельмі сьціпла. Як абіралася палата прадстаўнікоў – добра вядома, нездарма яе легітымнасьць дагэтуль не прызнаная ані АБСЭ, ані Радай Эўропы, ані Эўразьвязам.

Але нават рахманыя спробы дэпутатаў выйсьці са свайго цяперашняга бясьсільнага становішча, нават звыклыя для любога, нават і не занадта дэмакратычнага грамадзтва спрэчкі паміж урадам і народнымі абраньнікамі выклікалі ў кіраўніка дзяржавы надзвычай моцную рэакцыю. Ці гэта страх нават перад прывідам нейкай самастойнасьці, незалежнасьці, ці веданьне закону гісторыі: самая вялікая пагроза аўтарытарнай уладзе – яе адданыя паплечнікі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG