Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 КАСТРЫЧНІКА ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ПРЫПЫНЯЮЦЬ УСЕБЕЛАРУСКІ СТРАЙК


Міхал Стэльмак, Менск

У паседжаньні Аб’яднанай рады бралі ўдзел лідэры прадпрымальніцкага руху многіх рэгіёнаў Беларусі. Яны прынялі зварот да прадпрымальнікаў краіны, у якія гаворыцца пра арганізаванае прыпыненьне з 10 кастрычніка агульнанацыянальнай акцыі. Вось як пракамэнтаваў гэтае рашэньне нашаму радыё каардынатар Рады Анатоль Шумчанка:

(Шумчанка: ) “Мы толькі прыпыняем акцыю, страйкавы стан у нас захоўваецца. За гэты час мы правядзем арганізацыйную працу па стварэньні агульнарэспубліканскай структуры, якая б прадстаўляла інтарэсы дробнага бізнэсу і зьяўлялася адзіным органам на перамовах з уладамі. Адначасова мы будзем рыхтавацца да наступных акцыяў пратэсту, таму што ніводнае з нашых патрабаваньняў не задаволенае”.

На сёньняшнім паседжаньні рады абмяркоўваліся прычыны прыпыненьня пратэсту. Паводле сяброў Аб’яднанай рады, пераломны момант быў у мінулыя выходныя, калі на працоўныя месцы вярнуўліся бізнэсоўцы Менску. Гэта адбілася на паводзінах бізнэсоўцаў у рэгіёнах. Гаворыць лідэрка прадпрымальнікаў Маладэчна Тамара Багачова:

(Багачова: ) “Менск, вядома, нас “падвёў”. І хай ён гэта ведае, і хай яму будзе сорамна. Таму што менскія прадпрымальнікі мусілі ісьці наперадзе ўсёй гэтай акцыі. Рэгіёны зараз падтрымалі іх на ўсе 100 адсоткаў. І гэта быў шанец”.

А вось меркаваньне яшчэ аднаго рэгіянальнага лідэра — Мікалая Мелеца зь Вялейкі:

(Мелец: ) “Атрымалася кепска таму, што Менск не падтрымаў. Паехалі нашы прадпрымальнікі ў сталіцу на рынак “Дынама”, на рынак “Ждановічы” — убачылі, што там працуюць. Прыехалі ў Вялейку і заявілі, што калі ў Менску працуюць, то й мы будзем працаваць. Яны пачынаюць падатак плаціць і гандляваць”.

Зрэшты, сёньня акцыя пратэсту ў шэрагу рэгіёнаў усё яшчэ працягвалася. Напрыклад, у Рагачове. Гаворыць лідэрка рагачоўскіх прадпрымальнікаў Ала Гурэвіч:

(Гурэвіч: ) “Мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне з нашымі прадпрымальнікамі, і ўсе прыйшлі да агульнай думкі, што трэба ісьці да канца. Мы прынялі такое рашэньне, што будзем стаяць да канца.

Аднак пасьля сёньняшняй ініцыятывы Аб’яднанай рады, ня выключана, што і рагачоўскія бізнэсоўцы прыпыняць страйк, каб набрацца сілаў на новыя акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG