Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ АБЛАСНЫЯ ЎЛАДЫ МУСІЛІ ПАЙСЬЦІ НАСУСТРАЧ УДЗЕЛЬНІКАМ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА СТРАЙКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Цяпер бальшыні віцебскіх прадпрымальнікаў ўжо ня трэба набываць касавыя апараты. Усталяваць іх мусяць толькі тыя, хто гандлюе бытавой тэхнікай, радыё- і тэлеапаратурай, вырабамі з футра ды скуры, дыванамі ды мэбляй. І зрабіць гэта трэба толькі да 1-га сьнежня, а не да 1-га лістапада, як меркавалася раней. Для гандляроў харчовымі таварамі адміністрацыі віцебскіх рынкаў забавязаныя абсталяваць працоўныя месцы з вадаправодам ды каналізацыяй.

Прадстаўнікі абласных уладаў мяркуюць, што гэта безумоўная саступка ўдзельнікам страйку ды хаця б частковае задавальненьне іхных патрабаваньняў. Аднак прадпрымальнікі лічаць, што асноўная іхная мэта засталася недасягнутай: выкананьне чарговага рашэньня аблвыканкаму па-ранейшаму вымушае гандляроў падвышаць кошты на свае тавары ды “адштурхоўваць” ад сябе патэнцыйных пакупнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG