Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ ГАРСУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ КАСАЦЫЙНЫ ПАЗОЎ ТРОХ СЕМ’ЯЎ, ЧЫЕ ДЗЕЦІ ЗАГІНУЛІ НА НЯМІЗЕ


Галіна Абакунчык, Менск

Паводле заяўнікаў, менавіта з-за абыякавага выкананьня службовых абавязкаў пералічаных асобаў падчас піўнога сьвята 30 траўня 1999 году на станцыі мэтро “Няміга” здарылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі.

Адмыслоўцы заяўляюць, што трагедыі можна было пазьбегнуць, аднак як апраўдальную фармулёўку адказчыкам Маскоўскі суд Менску назваў дрэннае надвор’е і зьбег непрадбачаных нарматыўнымі актамі акалічнасьцяў. Калегія менскага гарадзкога суду не знайшла падставаў для перагляду справы й пакінула гэтае рашэньне бязь зьменаў.

Такім чынам, Менскі гарадзкі суд адмовіўся задаволіць касацыйную заяву другой групы бацькоў, чые дзеці сталі ахвярамі няміскай трагедыі: на мінулым тыдні незадаволенай засталася аналягічная скарга Ніны Іньковай, Натальлі Навакоўскай і Вольгі Янцовай. Усе шэсьць сем’яў цяпер зьбіраюцца разам зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі.
XS
SM
MD
LG