Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ПРЫНЯЎ ВІЦЭ-ПРЭМ’ЕРА ІРАКУ АБДЭЛЯ ТАВАБА МУЛУ ХАВЭІША


Юры Дракахруст, Прага

Падчас размовы Лукашэнка заявіў, што Беларусь абсалютна ўпэўненая ў неабгрунтаванасьці прэтэнзіяў, якія прад’яўляюцца Іраку, і выступае катэгарычна супраць сілавога ціску на незалежную і сувэрэнную дзяржаву. Разам з тым беларускі лідэр вітаў рашэньне Багдаду пагадзіцца на аднаўленьне інспэкцыяў ААН. “Гэта вельмі моцны ход прэзыдэнта і МЗС Іраку”, – сказаў Лукашэнка.

Ірацкі госьць, са свайго боку, заявіў, што для яго вялікі гонар сустрэцца з такім мужным прэзыдэнтам, як Аляксандар Лукашэнка. Ён перадаў яму шчырае прывітаньне ад Садама Хусэйна і ўсяго ірацкага народу і дадаў, што у Іраку ўдзячныя беларускаму лідэру, які выступае за правы чалавека і супраць прыгнёту.

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што ў супрацоўніцтве Менску і Багдаду не парушаецца ніводны міжнародны закон і паабяцаў працягваць кантакты ў галінах эканомікі, гандлю, фінансаў, а таксама ў гуманітарнай сфэры.
XS
SM
MD
LG